Сенат Рэспублікі Сербскай

Сенат Рэспублікі Сербскай — кансультатыўны орган вышэйшых канстытуцыйных органаў Рэспублікі Сербскай. Закон аб Сенаце Рэспублікі Сербскай быў прыняты 4 красавіка 1997 г.

Сенат Рэспублікі Сербскай
сербск.: Сенат Републике Српске
Тып
Тып кансультатыўны орган
Кіраўніцтва
Структура
Членаў 55
Фракцыі фракцый няма
Сістэма галасавання прызначаюцца Прэзідэнтам
Зала пасяджэнняў

Склад правіць

У адпаведнасці з арт. 89 Канстытуцыі Рэспублікі Сербскай Сенат складаецца з 55 членаў, назначаных Прэзідэнтам Рэспублікі. Гэта вядомыя дзеячы грамадскага, навуковага і культурнага жыцця. Сенатары прызначаюцца на 7 гадоў з магчымасцю прызначэння на наступны тэрмін[1]. Пасяджэнні Сената праходзяць пад старшынствам Прэзідэнта. Сенат пачынае працаваць, калі Прэзідэнт прызначае па меншай меры палову ад агульнай колькасці сенатараў.

Паўнамоцтвы правіць

Сенат Рэспублікі Сербскай разглядае важнейшыя пытанні палітычнага, нацыянальнага, эканамічнага і культурнага развіцця Рэспублікі Сербскай:

  1. канстытуцыйнае і прававое становішча Рэспублікі Сербскай і знешнепалітычныя пытанні ў адпаведнасці з суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасцю Босніі і Герцагавіны;
  2. прыняцце паправак да Канстытуцыі Рэспублікі Сербскай і праектаў законаў;
  3. пытанні працы ў дзяржаўных ўстановах Босніі і Герцагавіны ў сувязі з пытаннем статуса Рэспублікі, а таксама пытанні ўзаемаадносін паміж энцітэтамі Босніі і Герцагавіны;
  4. пытанні развіцця і эканомікі Рэспублікі Сербскай;
  5. пытанні па справах бежанцаў, перамешчаных асоб і рэпатрыянтаў;
  6. пытанні пра адносіны з суседнімі краінамі, а таксама пытанні развіцця адносінаў з дыяспарай па ўсім свеце
  7. і інш.

Зноскі