Серафім Васілевіч Кахненка
Серафім Васілевіч Кахне́нка[1] (15 лютага 1914 — 8 сакавіка 1977) — вучоны ў галіне іхтыялогіі, доктар біялагічных навук (1968), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].
Серафім Васілевіч Кахненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 сакавіка 1977 (63 гады) |
Род дзейнасці | біёлаг, іхтыолаг, загадчык лабараторыі |
Навуковая сфера | іхтыялогія |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
|
Партыя |
Біяграфія правіць
С. В. Кахненка нарадзіўся ў вёсцы Вербавічы (сучасны аграгарадок у Нараўлянскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў педагагічныя курсы. У 1931—1933 г. працаваў настаўнікам пачатковай школы ў Вербавічах[2]. У 1933 годзе паступіў на біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1938 годзе. Працаваў метадыстам абласнога аддзела народнай адукацыі Палескай вобласці[2]. Быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію ў 1938 годзе. Пасля звальнення са службы ў 1940 годзе працаваў на навукова-даследчай станцыі Белгалоўрыбпрама. У час Вялікай Айчыннай вайны ў войсках супрацьпаветранай абароны Заходняга фронту. У 1945—1952 гг. працаваў намеснікам дырэктара па навуковай частцы Беларускага аддзялення Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута арганізацыі рыбнай гаспадаркі. У 1952 годзе паступіў у аспірантуру пры Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР. У 1956 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Угорь в водоёмах БССР и его хозяйственное значение»[2]. З 1956 года ў аддзеле заалогіі і паразіталогіі Акадэміі навук БССР. У 1967 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Биологические особенности европейского угря и перспективы его рыбохозяйственного использования»[2].
Навуковая дзейнасць правіць
С. В. Кахненка займаўся вывучэннем біялагічных асноў засялення маляўкамі вугра вадаёмаў СССР. Яму належаць працы па нерастовай міграцыі еўрапейскага вугра, перспектыўнасці і эфектыўнасці развіцця вуграводства ў БССР. З’яўляўся членам навуковага савета «Гідрабіялогія, іхтыялогія і выкарыстанне біялагічных рэсурсаў» пры іхтыялагічнай камісіі Міністэрства рыбнай гаспадаркі СССР, членам вучонага савета Інстытута біялогіі АН БССР і вучонага савета Беларускага навукова-даследчага інстытута рыбнай гаспадаркі[2].
Пад кіраўніцтвам С. В. Кахненкі абаронены 2 кандыдацкія дысертацыі[2]. З’яўляецца аўтарам больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 3-х манаграфій[2].
Сярод апублікаванага:
- Манаграфія «Биология и распространение угря» (Мінск, 1958);
- Манаграфія «Европейский угорь» (Мінск, 1969).
Узнагароды правіць
С. В. Кахненка ўзнагароджаны медалямі, як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ганаровай граматай Міністэрства рыбнай гаспадаркі СССР (1974), шэрагам іншых грамат і падзяк[2].
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж з Выпускники биологического факультета / В. В. Лысак и др. — Минск : БГУ, 2011. — 327 с. : ил. Архівавана 15 лютага 2017. (руск.)
Літаратура правіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 6.
- Кохненко Серафим Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 255—256.
- Кахненка Серафім Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 190.
- Кохненко Серафим Васильевич // Выпускники биологического факультета : [справочник / В. В. Лысак и др.]. ― Минск, 2011. — С. 162—163.
- Кахненка Серафім Васільевіч : (да 60-годдзя з дня нараджэння) / Л. М. Сушчэня, М. С. Долбік, Т. М. Шаўцова // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя біялагічных навук. — 1974. — № 3. — С. 127—128.
Спасылкі правіць
- Выпускники биологического факультета / В. В. Лысак и др. — Минск : БГУ, 2011. — 327 с. : ил. Архівавана 15 лютага 2017. (руск.) ISBN 978-985-518-517-9.
- Ими гордится Наровлянщина // Наровлянский районный исполнительный комитет (руск.)
- 15 февраля: этот день в истории (руск.) // Сайт Кастрычніцкага раёна горада Магілёў.