Серж Палякоў (фр. Serge Poliakoff, пры нараджэнні Сяргей Геаргіевіч Палякоў; 8 студзеня 1900, Масква — 12 кастрычніка 1969, Парыж) — французскі жывапісец, графік, кераміст; выхадзец з Расіі.

Серж Палякоў
фр.: Serge Poliakoff
Род дзейнасці мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва
Дата нараджэння 8 студзеня 1900(1900-01-08)[1][2][…] ці 8 студзеня 1906(1906-01-08)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1969(1969-10-12)[1][2][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

прэмія Кандзінскага[d] (1947)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын кіргізскага конезаводчыка, быў трынаццатым з чатырнаццаці дзяцей. Вучыўся жывапісу ў Маскве, у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства. У 1918 годзе пакінуў Расію, у 1920 годзе прыбыў у Канстанцінопаль, у 1923 годзе — праз Сафію, Бялград, Вену і Берлін дабраўся да Парыжа. Іграў на гітары ў парыжскіх кабарэ. У 1929 годзе паступіў у акадэмію «Гранд-Шам’ер», у 1935—1937 гадах вучыўся ў Лондане ў Мастацкай школе Слейд.

Пазнаёміўся з В. В. Кандзінскім, Соняй і Раберам Дэланэ, Ота Фрэйндліхам, пад іх уплывам прыйшоў да нефігуратыўнага жывапісу. Першая персанальная выстава адбылася ў 1945 годзе. У 1947 годзе навучаўся ў Жана Дэроля. У тым жа годзе ўдастоены прэміі Кандзінскага. У 1962 годзе працам Палякова была адведзена зала на Венецыянскай біенале, у тым жа годзе атрымаў грамадзянства Францыі. Аказаў моцны ўплыў на працы Армана.

Памёр у Парыжы ў 1969 годзе.

Зноскі

  1. а б Serge Poliakoff
  2. а б Serge Poliakoff // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 14 мая 2024.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.