Сеульскі метрапалітэн (кар.: 수도권 전철; трансліт. су-до-куон чон-чхоль — «метрапалітэн сталічнага рэгіёну») — сетка метрапалітэну ў Сеуле, 3-ці метрапалітэн у свеце паводле гадавога пасажырапатоку. Метрапалітэн быў адкрыты 15 жніўня 1974 года. Чыгуначная сістэма складаецца з 23 ліній звычайнага метро, так званага «лёгкага метро», прыгараднай чыгункі і «піплмувера». Сістэма абслугоўвае большую частку сталічнай вобласці Сеула, уключаючы мегаполіс Інчхон і гарады-спадарожнікі ў правінцыі Кёнгі. Некаторыя лініі сетцы цягнуцца за межы сталічнага раёна Сеула да сельскіх раёнаў, напрыклад да поўначы правінцыі Чаннам і захаду правінцыі Канвон, якія ляжаць больш чым у 100 км ад сталіцы.

Сеульскі метрапалітэн
кар.: 수도권 전철, ханча 首都圈電鐵

Інфармацыя
Краіна  Рэспубліка Карэя
Горад Сеул
Дата адкрыцця 15 жніўня 1974
Даўжыня ліній 1262,2 км (усе лініі)
Колькасць станцый 724
Колькасць ліній 23
Пасажырапаток за дзень 5,3 млн (сакавік 2022)[1]
Пасажырапаток за год

1,91 млрд (2017, Лініі 1-9, паводле Сеульскага метрапалітэна)[2]

1,16 млрд (2017, паводле Korail)[3]
Схема ліній

Лініі і галіны правіць

Назва Першая станцыя Апошняя станцыя Колькасць станцый Даўжыня лініі Год адкрыцця Апошняе пашырэнне
  Першая лінія «Саёсан» «Інчхон»/«Шынчхан»/«Кванмён»/

«Содантхан»

98 200,6 км[4][5][Note 1] 1974 2010
  Другая лінія Кальцавая лінія 51 60,2 км[5] 1980 1996
  Трэцяя лінія «Дэхва» «Огым» 44 57,4 км[4][5][Note 2] 1985 2010
  Чацвёртая лінія 51 72,1 км[4][5][Note 3] 1985 2022
  Пятая лінія 56 63,0 км[5] 1995 2021
  Шостая лінія 39 36,4 км[5] 2000 2019
  Сёмая лінія 53 60,1 км[5] 1996 2021
  Восьмая лінія 18 17,7 км[5] 1996 1999
  Дзявятая лінія 38 40,6 км 2009 2018
  AREX 14 63,8 км 2007 2018
  Кёнгі–Чунан 56 137,8 км[6] 2005 2021
  Кёнчхун 24 81,3 км[4] 2010 2016
  Суін–Бундан 63 104,6 км[7] 1994 2020
  Лінія Ui 15 11,4 км[8] 2017
  Шылім 11 7,8 км 2022
  Шынбундан 16 33,4 км[9] 2011 2022
  Першая Інчхонская лінія 30 30,3 км 1999 2020
  Другая Інчхонская лінія 27 29,1 км 2016
  EverLine 15 18,1 км[10] 2013
  Лінія U 16 11,3 км[11] 2012 2021
  Кёнкан «Ёджу» 11 54,8 км 2016
  Сахэ «Воншы» 12 23,4 км 2018
  Gimpo Goldline «Янчон» 10 23,7 км 2019

Заўвагі правіць

  1. 192,8 км лініі кіруецца Korail і 7,8 км Сеульскім метро.
  2. 19,2 км эксплуатуецца Korail, а 38,2 км — Сеульскім метрапалітэнам.
  3. 40,4 км абслугоўвае Korail, а 31,7 км — Сеульскі метрапалітэн.

Зноскі

  1. (Graphic News) Seoul's daily subway ridership hits pandemic-era high on eased restrictions (19 мая 2022).
  2. 자료실 : 알림마당>자료실>자료실.
  3. http://info.korail.com/mbs/www/subview.jsp?id=www_020203010000.
  4. а б в г Metro Lines & Trains in Operation. Korail. Праверана 25 July 2014.
  5. а б в г д е ё ж ko:지하철건설현황 (кар.)(недаступная спасылка). Seoul City Government. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2016. Праверана 22 February 2014.
  6. Southern portion of inter-Korean railway to reopen. Hankyoreh (25 снежня 2014). Праверана 25 August 2015.
  7. Final Bundang Line Extension Opens. Kojects (30 лістапада 2013). Праверана 26 August 2014.
  8. 우이신설도시철도에 오신결 환영합니다.. www.ui-line.com. Праверана 27 March 2018.
  9. 무인운전 시스템의 장점 (кар.). Shinbundang Line & NeoTrans. Праверана 25 July 2014.
  10. 노선안내 (кар.)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка). Yongin Rapid Transit Corporation. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2014. Праверана 25 July 2014.
  11. 사업개요 (кар.)(недаступная спасылка)(недаступная спасылка). Uijeongbu LRT Corporation. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2014. Праверана 25 July 2014.