Скалапе́ндравыя[1] (Scolopendromorpha) — атрад беспазваночных жывёл класа Губаногія (Chilopoda).

Скалапендравыя

Скалапендра гіганцкая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scolopendromorpha


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  913857
NCBI  41361
EOL  6370
FW  290420

Падзяляюцца на 2 сямействы: крыптапіды і скалапендры; каля 900 відаў. Большасць пашыраны ў тропіках і субтропіках, глебавыя скалапендравыя трапляюцца ў стэпавай і лясной зонах Усходняй Еўропы. Жывуць пад камянямі, бярвёнамі, у расколінах скал, глебы і інш. Кормяцца ў асноўным беспазваночнымі, буйныя — і дробнымі пазваночнымі.

Даўжыня да 30 см. Цела пляскатае ў спінна-брушным напрамку, складаецца з членікаў, на большасці якіх ёсць дыхальцы. Спіна скурыстая, звычайна цямнейшая за брушка. Скалапендры па баках галавы маюць вочы, якія складаюцца са скопішчаў простых вочак, крыптапіды — сляпыя. Развіццё з эпімарфозам.

Многія ядавітыя, ядомыя.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць