Скобраўка

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ско́браўка[1] (трансліт.: Skobraŭka, руск.: Скобровка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 9 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 42 км ад Мінска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, на аўтамабільнай дарозе Мінск—Гомель.

Вёска
Скобраўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Слабодка Скобраўка
Насельніцтва
  • 93 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222837
Аўтамабільны код
5
Скобраўка на карце Беларусі ±
Скобраўка (Беларусь)
Скобраўка
Скобраўка (Мінская вобласць)
Скобраўка

Гісторыя правіць

Ранняя гісторыя правіць

У XVIII стагоддзі ў Менскі павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1774 годзе Скобраўка ўпамінаецца як слабодка (Слабодка Скобраўка). Ва ўласнасці езуіцкай місіі з цэнтрам у Блоні, пазней ва ўласнасці Путкамераў, да 1863 года адносіцца да маёнтка Ружанполь.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ва ўладанні Русецкіх, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе ёсць капліца, карчма. У сярэдзіне XIX ст. у Блонскай воласці.

У 1893 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы, у тым жа годзе для яе ўзведзены драўляны будынак.

Паводле перапісу 1897 года ў Пухавіцкай воласці, ёсць хлебазапасны магазін, капліца на могілках. У 1902 годзе пабудавана царква.

Найноўшы час правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені (2 настаўнікі, 70 вучняў). У 1933 годзе створаны калгас імя М. І. Калініна, былі кузня, стальмашня.

 
Памятны знак на месцы канцэнтрацыйнага лагера

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. З 27 траўня 1944 года ў Скорбраўцы дзейнічаў нацысцкі канцэнтрацыйны лагер для дзяцей-донараў «Дзіцячае сяло Скобраўка» (у ім утрымлівалася каля 1500 дзяцей з Палескай вобласці).

Насельніцтва правіць

  • 1774 год — 82 жыхары
  • 1800 год — 20 двароў, 187 жыхароў
  • 1858 год — 124 жыхары
  • 1870 год — 132 жыхары мужчынскага полу
  • 1897 год — 84 двары, 488 жыхароў
  • 1917 год — 91 двор, 548 жыхароў
  • 1960 год — 359 жыхароў
  • 2002 год — 72 двары, 163 жыхары
  • 2010 год — 68 гаспадарак, 141 жыхар
  • 2019 год — 93 жыхары[2]

Страчаная спадчына правіць

Вядомыя асобы правіць

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 24 красавіка 2024.

Літаратура правіць

  • Скобраўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 181—182. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць