Ско́пас (грэч. Σκόπας, Skopas; каля 395 да н.э., Парас — 350 да н.э.) — старажытнагрэчаскі скульптар і архітэктар эпохі позняй класікі, прадстаўнік новаатычнай школы. Адзін з першых майстроў грэчаскай класікі, які аддаў перавагу мармуру, практычна адмовіўшыся ад выкарыстання бронзы, упадабанага матэрыялу папярэдніх майстроў, у прыватнасці Мірана і Паліклета.

Скопас
Фатаграфія
Дата нараджэння каля 395 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 350 да н.э.
Род дзейнасці скульптар, архітэктар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скопас нарадзіўся на востраве Парас каля 395 гады да н.э. Працаваў у такіх грэчаскіх і малаазійскіх гарадах, як Тэгея (цяпер Піялі), Галікарнас (цяпер Бодрум у Турцыі) і інш. Супрацоўнічаў з Праксіцелем. Удзельнічаў у будаўніцтве храма Афіны ў Тэгеі (350—340 да н.э.) і маўзалея ў Галікарнасе (сярэдзіна IV ст. да н.э.), выступаючы і як архітэктар, і як разьбяр.

Творчасць правіць

 
Скопас. Бітва грэкаў з амазонкамі. Фрагмент фрыза Галікарнаскага Маўзалея
 
Менада

Сярод твораў Скопаса, якія дайшлі да нас, самым значным лічыцца фрыз маўзалея ў Галікарнасе з выявай амазонамахіі (створаны сумесна з Брыяксісам, Леахарам і Цімафеем; фрагменты — у Брытанскім музеі). Многія працы Скопаса вядомыя па рымскіх копіях («Потас», «Малады Геракл», «Мелеагр», «Менада»). Адмовіўшыся ад традыцыйнага для грэчаскай класікі стылю, заснаванага на ідэі гармоніі і спакою, Скопас увёў у выяўленчае мастацтва тэму душэўных перажыванняў, барацьбы жаданняў. Для гэтага ён выкарыстоўваў дынамічную кампазіцыю і наватарскія выразныя прыёмы лепкі партрэтаў (глыбока пасаджаныя вочы, маршчыны і да т.п.).

У гонар Скопаса названы кратар на Меркурыі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Чубова А. П. Скопас. — Л.—М., 1959.
  • Arias P. E. Scopas. — Roma, 1952.
  • Andreas Linfert. Von Polyklet zu Lysipp. Polyklets Schule und ihr Verhältnis zu Skopas v. Paros. — Diss. Freiburg i. B., 1965.
  • Andrew F. Stewart. Skopas of Paros. — Noyes Pr., Park Ridge, N.Y. 1977. — ISBN 0-8155-5051-0.
  • Andrew Stewart. Skopas in Malibu. The head of Achilles from Tegea and other sculpures by Skopas in the J. Paul Getty Museum. — J. Paul Getty Museum, Malibu, Calif. 1982. — ISBN 0-89236-036-4.

Спасылкі правіць