Скрэбні, скрэбені, калючагаловыя чэрві, або акантацэфалы[1] (Acanthocephala) — тып (існуюць іншыя класіфікацыі[2]) паразітычных беспазваночных. Апісана каля 750 відаў скрэбняў, у Беларусі 11 відаў.

Скрэбні

Скрэбні Corynosoma wegeneri
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acanthocephala Kölr., 1771

Класы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  64238
NCBI  10232
EOL  2
FW  67118

Апісанне правіць

Цела (даўжыня 1—65 см) двухбакова сіметрычнае, верацёнападобнае, укрыта кутыкулай, у некаторых відаў з шыпікамі. Пярэдні канец цела ператвораны у спецыялізаваны орган прымацавання — хабаток з хіцінавымі кручкамі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Дарослыя стадыі жывуць у кішэчніку пазваночных, лічынкі — у поласці цела водных беспазваночных (напрыклад, бакаплавы).

Стрававальнай, крывяноснай і дыхальнай сістэм няма. Жыўленне ажыццяўляецца асматычным шляхам. Выдзяляльная сістэма протанефрыдыяльнага тыпу, нервовая складаецца з галаўнога ганглія і парных прадаўгаватых ствалоў.

Раздзельнаполыя. Развіццё з метамарфозай і зменай гаспадароў. Прамежкавыя гаспадары — ракападобныя, малюскі і насякомыя. У цыкле развіцця некаторых відаў скрэбняў удзельнічаюць і рэзервуарныя гаспадары (пазваночныя жывелы).

Дарослыя скрэбні выклікаюць акантацэфалёзы.

Зноскі

  1. Скрэбні, Скрэбені, Калючагаловыя чэрві, або Акантацэфалы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.475
  2. ЭПБ у 5 тамах., Т. 4. Мн., 1985, С.526

Літаратура правіць