Славомір Скшыпак
Славо́мір Стані́слаў Скшы́пак (польск.: Sławomir Stanisław Skrzypek; 10 мая 1963, Катавіцы — 10 красавіка 2010, пад Смаленскам) — польскі эканаміст, кіраўнік Нацыянальнага банка Польшчы (2007—2010).
Славомір Скшыпак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Sławomir Stanisław Skrzypek | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Лех Качынскі | ||||||
Кіраўнік урада | Казімір Марцінкевіч, Яраслаў Качынскі, Дональд Туск |
||||||
Папярэднік | Лешак Бальцаровіч | ||||||
Пераемнік | Марак Бэлька | ||||||
Нараджэнне |
10 мая 1963 |
||||||
Смерць |
10 красавіка 2010 (46 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Нацыянальнасць | паляк | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | эканаміст, банкір, інжынер, палітык | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
За студэнцкім часам дзейнічаў у апазіцыі, ў 1982 годзе быў арыштаваны[3].
Скончыў Сілезскую палітэхніку ў Глівіцах (інжынер будаўніцтва), Універсітэт Вісконсін Ла Крос (магістр дзелавога адміністравання) і Універсітэт Джорджтаўн (бізнес-менеджмент, настрыфікацыя ў Вярхоўнай школе гандлёвай у Варшаве)[3]. Скончыў таксама дадатковыя курсы ў Эканамічнай акадэміі ў Кракаве, а таксама ў Сілезскім універсітэце.
У 1993—1997 гадах працаваў у Вярхоўнай кантрольнай палаце. У 1997—2000 гадах быў намеснікам кіраўнікам дзяржаўнай інстытуцыі па абароне прыроднага асяроддзя. У 2001—2002 гадах быў членам упраўлення Польскай дзяржаўнай чыгункі. У 2002—2005 гадах быў намеснікам мэра Варшавы Леха Качынскага. Быў таксама членам органаў кіравання розных прыватных кампаніі[3].
10 студзеня 2007 года абраны кіраўніком Нацыянальнага банка Польшчы, прыведзены да прысягі 11 студзеня.
Загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 года пасмяротна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы[4].
Пахаваны ў Варшаве.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б в Sławomir Skrzypek kontra Leszek Balcerowicz // interia.pl, 29.01.2007 (польск.)
- ↑ Komunikat Nr 163/VI kad. Архівавана 24 кастрычніка 2013. (польск.)
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Славомір Скшыпак