Сма́лвас[1] (літ.: Smalvos, традыцыйная беларуская назва — Смолвы) — вёска ў Літве, каля возера Смолваў. Уваходзяць у склад Турмантаскай сянюніі Зарасайскага раёна Уцянскага павета. Насельніцтва на 2011 год — 173 чалавекі.

Вёска
Смалвас
літ.: Smalvos
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Смолвы
Насельніцтва
173 чалавекі (2011)
Часавы пояс
Смалвас на карце Літвы
Смалвас (Літва)
Смалвас

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Смолвы датуецца 1580 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства і знаходзіліся ў валоданні Клябоўскіх.

У 1600 годзе Смолвы перайшлі да Падбярэзскіх, пазней — да Гінтаўтаў і Барташэвічаў.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Смолвы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. У другой палове XIX стагоддзя ў Смолвах было 6 будынкаў, дзейнічалі касцёл і сінагога, штогод праводзіліся два кірмашы.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Смолвы занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смолвы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Смолвы апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі Смолвы Літве.

Насельніцтва правіць

Дэмаграфія правіць

  • XIX стагоддзе: ~1889 год — 175 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 173 чал.

Славутасці правіць

  • Касцёл Маці Божай Ружанцовай (1857)

Вядомыя асобы правіць

У вёсцы пахаваны Герой Савецкага Саюза Андрэй Піліпавіч Луцэвіч (1919—1944).

Зноскі

Спасылкі правіць