Смаленскі трамвай
Смаленскі трамвай — трамвайная сістэма горада Смаленска. Эксплуатацыяй займаецца Смаленскае муніцыпальнае ўнітарнае трамвайна-тралейбуснае прадпрыемства (СМУ ТТП).
Смаленскі трамвай | |
---|---|
Трамвайная сістэма | |
Краіна | Расія |
Горад | Смаленск |
Тып сістэмы | пасажырская |
Дата адкрыцця | 20 кастрычніка 1901 |
Колькасць маршрутаў | 2 |
Агульная даўжыня маршрутаў | 41,275 км |
Колькасць трамвайных паркаў | 1 |
Колькасць трамвайных паркаў у перыяд максімальнага развіцця | 1 |
Колькасць вагонаў | 81 пасажырскі, 7 службовых, 1 музейны |
Мадэлі эксплуатаваных трамваяў | 71-605, 71-608, 71-619, 71-623, ЛМ-93, ЛМ-99, АКСМ-62103 |
Шырыня каляіны | 1524 |
Тып сілкавання | электрычны ад паветранага кантактнага провада |
Напружанне кантактнай сеткі | 550 В |
Кампанія-перавозчык | Смаленскае муніцыпальнае унітарнае трамвайна-тралейбуснае прадпрыемства |
Рух быў адкрыты 20 кастрычніка 1901 г. і два разы спыняўся: з 1919 па 1922 з-за грамадзянскай вайны і з 15 ліпеня 1941 да 6 лістапада 1947 г. з-за Вялікай Айчыннай вайны.
У сярэдзіне 1990-х гадоў у трамвайнай сетцы дзейнічала да 14 маршрутаў, да нядаўняга часу яны знаходзіліся ў вартым жалю стане. Да канца 2011 года закуплена 19 новых нізкападлогавых вагонаў Усць-Катаўскага завода, выкананы рамонт шэрагу ўчасткаў трамвайнага палатна. Па стане на 2020 год у Смаленску дзейнічае 2 маршруты трамвая, якія абслугоўваюць 69 вагонаў.