Смартфо́н (англ.: smartphone — разумны тэлефон) — мабільны тэлефон, дапоўнены функцыянальнасцю кішэннага персанальнага камп’ютара. Таксама камунікатар (англ.: communicator, англ.: PDA phone) — кішэнны персанальны камп’ютар, дапоўнены функцыянальнасцю мабільнага тэлефона.

Смартфон
Смартфон
Palm Treo 750
Nokia Communicator 9000, 9110, 9210, 9500
iPhone
HTC Cingular 8125
xda IIi

Хоць у мабільных тэлефонах практычна заўсёды былі дадатковыя функцыі (калькулятар, каляндар), з часам выпускаліся ўсё больш і больш інтэлектуальныя мадэлі, для падкрэслення узрослай функцыянальнасці і вылічальнай магутнасці такіх мадэляў ўвялі паняцце «смартфон». У час росту папулярнасці КПК яны сталі выпускацца з функцыямі мабільнага тэлефона, такія прылады былі названыя камунікатарамі. Цяпер падзел на смартфоны і камунікатары неактуальны, абодва паняцця абазначаюць адно і тое ж — мініяцюрны ўніверсальны камп’ютар з паўнавартаснымі карыстальніцкімі інтэрфейсамі і развітымі радыё-інтэрфейсамі мабільнага тэлефона.

Смартфоны адрозніваюцца ад звычайных мабільных тэлефонаў наяўнасцю досыць развітой аперацыйнай сістэмы, адкрытай для распрацоўкі праграмнага забеспячэння іншымі распрацоўнікамі (аперацыйная сістэма звычайных мабільных тэлефонаў закрыта для іншых распрацоўнікаў). Устаноўка дадатковых праграм дазваляе значна палепшыць функцыянальнасць смартфонаў у параўнанні са звычайнымі мабільнымі тэлефонамі.

Аднак апошнім часам мяжа паміж «звычайнымі» тэлефонамі і смартфонамі ўсё больш сціраецца, новыя тэлефоны (за выключэннем самых танных мадэляў) даўно маюць функцыянальнасць, некалі уласцівую толькі смартфонам, напрыклад, электронную пошту і HTML-браўзер, а таксама шматзадачнасць.

Вытворцы смартфонаў правіць

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць