Сму́зі (ад англ.: smoothiesmooth «аднародны, мяккі, прыемны») — густы напой у выглядзе змяшаных у блэндары або міксеры ягад, садавіны або гародніны (звычайна аднаго віду) з магчымым дадаваннем малака, соку, лёду, марожанага, алею і г. д.

Ківі-смузі

Форма падачы дэсерту можа быць розная — як у бутэльцы, так і ў высокай шклянцы з саломінкай.

Гісторыя правіць

Смузі пачалі прадаваць у 1930-х гадах у Каліфорніі, але стаў вельмі папулярным у ЗША толькі ў канцы 1960-х гадоў, калі крамы так званага здаровага харчавання пачалі іх прадаваць. У 1990-я і 2000-я гады смузі з’явіліся і ў звычайных кафэ, рэстаранах і кавярнях, а таксама ў бутэльках у супермаркетах па ўсім свеце.

У пачатку 1970-х гадоў кампанія Smoothie King пачала продаж змяшаных фруктовых напояў пад назвай «Смузі». Адзін з заснавальнікаў фірмы Стэфан Кунаў прызнае, што яны не вынаходзілі слова «Смузі», ён сцвярджае, што паняцце з’явілася ў канцы 1960-х гадоў у культуры хіпі і адносілася да фруктовых напояў. У 1980 годзе рост папулярнасці спорту і здаровага ладу жыцця прывёў да дадатковага развіцця індустрыі прадуктаў здаровага харчавання. За гэты час адкрыліся першыя спецыялізаваныя бары сокаў і кактэйляў, неад’емнай часткай меню якіх былі смузі.

Таксама ёсць версія, што смузі «вынайдзены» ціхаакіянскімі сёрферамі.