«Смутны час» або «Смута» (руск.: «Смутное время») — назва перыяду расійскай гісторыі паміж канцом дынастыі Рурыкавічаў (1598)[1] і пачаткам дынастыі Раманавых (1613).

Канстанцін Макоўскі: «Заклік Кузьмы Мініна пад Ніжагародскім крамлём

Перыяд вызначаецца найцяжэйшым палітычным, эканамічным, дзяржаўным і сацыяльным крызісам, а таксама стыхійнымі бедствамі і польска-шведскай інтэрвенцыяй. Часам перыядам Смуты лічаць і ўвесь час пасля смерці Івана IV (1584), калі толькі паводле тытулу царавалі Фёдар, слабы галавой, і Дзмітрый, малалетні[2], або час пасля смерці яго апошняга сына, Дзмітрыя (1591)[3], смер.

Літаральна гэтае слова ў рускай мове азначае, паводле Даля, «забурэнне, паўстанне, мяцеж, крамола, агульнае непадпарадкаванне, раздор ва ўладзе». Таксама гэтую назву, па аналогіі, ужываюць у дачыненні да перыяду пасля захопу ўлады бальшавікамі і забойства апошняга з Раманавых ў 1917—1918, і ў дачыненні да перыяду распаду СССР у 2-й пал. 1980-х — пач. 1990-х гг. На думку Гелера, распаўсюджванне тэрміна на падзеі 20 ст. мае пэўныя падставы, бо ва ўсіх трох выпадках, словамі Кастамарава, «сталец застаўся пустым»[4].

Зноскі

  1. Перыядызацыя — паводле думкі Ключэўскага і іншых гісторыкаў.
  2. Напрыклад, на думку Гелера.
  3. Напрыклад, на думку Кастамарава.
  4. Гаворка аб словах Кастамарава: «Памёр законны цар, сталец застаўся пустым, і — пачалася смута…»

Літаратура правіць

  • Геллер М. История Российской империи.