Смітсані́т[1], цынкавы шпат[1] — распаўсюджаны мінерал класа карбанатаў, карбанат цынку. Быў названы ў гонар Джэймса Смітсана (1754—1829), брытанскага мінеролага і хіміка, заснавальніка Смітсанаўскага інстытута ў ЗША, які адмежаваў гэты мінерал ад гемімарфіта. Зялёная разнавіднасць часам называецца херэрытам, зялёна-блакітная — банамітам.

Смітсаніт
Папярочнае сячэнне крышталя смітсаніта з Нью-Мексіка
Формула ZnCO3
Сінгонія Трыганальная
Колер Светла-зялёны, блакітны, ружовы
Колер рысы Белы
Бляск Перламутравы
Празрыстасць Прасвечвае да непразрыстага
Цвёрдасць 4—5
Спайнасць Дасканалая
Злом Няроўны; крохкі
Шчыльнасць 4,3—4,5 г/см³
Паказчык пераламлення 1,621—1,849

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць