Снетагорскі манастыр
Снетаго́рскі манасты́р — помнік архітэктуры XIV—XIX стст. за 3 км ад Пскова (Расія) каля ракі Вялікай на Снетнай гары (адсюль назва).
Манастыр упершыню згадваецца ў 1299 годзе. Меў зямельныя ўгоддзі, рыбныя промыслы. Манастыр быў добра ўмацаваны. На яго неаднаразова нападалі лівонскія рыцары, польскія і шведскія атрады. З 1804 г. архірэйскі дом. Пасля 1917 г. скасаваны.
Комплекс манастыра правіць
Найбольш старажытная пабудова Снетагорскага манастыра — мураваны сабор Раства Багародзіцы (1310). У яго інтэр’еры захаваліся фрэскі 1313 года, выкананыя сербскімі мастакамі. Крыты цвінтар быў упрыгожаны кафляй.
У комплекс таксама уваходзяць каменныя трапезная палата (пач. XVI ст.) са стоўпападобнай царквой (1519), 8-гранная шатровая царква «пад званы» (усе XVI ст.).
Уваход на тэрыторыю манастыра цераз мураваную браму (XVII ст.). У XIX ст. комплекс абнесены мураванай агароджай.
Літаратура правіць
- Лаўрэцкі Г. А. Снетагорскі манастыр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 70. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Снетогорский Рождество-Богородицкий мужской монастырь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Лифшиц Л. И. Программа росписи собора Снетогорского монастыря // Гос. Третьяковская галерея. Вопросы русского и советского искусства: Материалы научных конференций 1972—1973 гг. М., ГТГ, 1974. Вып. 3. — С. 21—51. (руск.)
- Лифшиц Л. И. О стиле росписи Снетогорского монастыря // Древнерусское искусство: Монументальная живопись XI—XVII вв. М., «Наука», 1980. — С. 93—114. (руск.)