Собельскае вадасховішча
Со́бельскае[1] — вадасховішча ў Беларусі, у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці ў басейне ракі Смердзь, за 22 км на паўночны ўсход ад горада Лунінец, за 4,5 км на паўночны захад ад аграгарадка Міжлессе.
Собельскае | |
---|---|
Каардынаты: 52°26′20,60″ пн. ш. 27°00′49,61″ у. д.HGЯO | |
Даўжыня | 2,2 км |
Шырыня | 1,5 км |
Плошча | 2,9 км² |
Аб'ём | 0,0142 км³ |
Найбольшая глыбіня | 5,8 м |
Год напаўнення | 1986 |
Вадасховішча створана ў 1986 годзе. Плошча паверхні 2,9 км², даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 1,5 км. Найбольшая глыбіня 5,8 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 14,2 млн м³. Вадасховішча наліўное. Ваганні ўзроўню вады да 5,7 м.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
Літаратура правіць
- Собельскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 73. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).