Согне-фіёрд (Sognefjorden) — заліў Паўночнага мора каля паўднёва-заходніх берагоў Скандынаўскага п-ва, у Нарвегіі; адзін з найбольшых фіёрдаў Еўропы.

Согне-фіёрд

Даўжыня 204 км, шырыня да 6 км, глыбіня да 1208 м. Берагі вышынёй да 1500 м, стромкія, скалістыя. Утварае бакавыя адгалінаванні, у некаторых з іх апускаюцца ледавікі. Прылівы паўсутачныя (1,5 м).

Парты: Хёянгер, Лейкангер.

Літаратура правіць