Сокалападобныя (Falconiformes) — атрад птушак.

Сокалападобныя

Пустальга звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Falconiformes (Sharpe, 1874)

Сямейства

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175262
NCBI  8948
EOL  2869903
FW  39316

Дзённыя драпежныя птушкі. Атрад аб'ядноўвае 5 сямействаў, 79 родаў, 290 відаў.

Даўжыня цела 14—120 см, размах крылаў да 3 м, маса ад 35 г да 12 кг. Самкі звычайна буйнейшыя за самцоў. Апярэнне шчыльнае, шорсткае, бураватае ці шэрае са стракацінамі. Крылы вострыя і вузкія ў сокалаў і шырокія, тупыя ў ястрабаў. Дзюба моцная, вострая, кручкападобная, каля асновы пакрыта голай, гладкай скурай — васкавіцай. Ногі моцныя. Кіпцюры вострыя (у грыфаў тупыя), загнутыя.

Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды і невялікіх акіянічных астравоў. На Беларусі 22 віды, з якіх 14 у Чырвонай кнізе.

Вядуць пераважна дзённы спосаб жыцця (адсюль другая назва). Драпежныя, часта ўсёедныя.

Манагамы. Паўвывадкавыя птушкі. У кладцы ў буйных відаў 1—2 яйцы, у дробных да 7.

Літаратура правіць