Сомбатхей
горад у Венгрыі
Со́мбатхей[2] (венг.: Szombathely ['sombɒt.hɛj], ням.: Steinamanger, харв.: Sambotel, славенск.: Sombotel, славацк.: Kamenec) — горад на захадзе Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Ваш. Насельніцтва — 80 154 чалавекі (2005).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія і транспарт правіць
Сомбатхей размешчаны ў Заходне-Задунайскім краі прыкладна за 220 кіламетраў на захад ад Будапешта і за 10 кіламетраў на ўсход ад мяжы з Аўстрыяй. Праз горад праходзіць чыгунка Будапешт — Секешфехервар — Сомбатхей — Грац. Час на цягніку да Будапешта — каля 4 гадзін. Аўтамабільныя дарогі вядуць з горада на поўдзень у бок аўтабана E66 Секешфехервар — Грац і на поўнач у бок Шопрана і Вены. Праз горад працякаюць дзве невялікія рэчкі — Перынт і Дзьёндзьёш.
Гарады-пабрацімы правіць
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць
- Дзьюла Дзеркавіч, мастак
- Міклаш Такач
Крыніцы правіць
- ↑ а б Nemény András: Összefogás és csapatmunka eredményezett sikert Szombathelyen // Híradó — 2019. Праверана 14 кастрычніка 2019.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура правіць
- Со́мбатхей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 82. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі правіць
- Афіцыйны сайт горада
- Сайт гістарычнага фестываля Саварыя Архівавана 7 снежня 2009.