Соневыя, або соні (Gliridae, або Myoxidae) — сямейства млекакормячых атрада грызуноў.

Соневыя

Арэшнікавая соня
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gliridae Muirhead, 1819


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  584940
NCBI  30650
EOL  8699
FW  41578

Апісанне правіць

Вядомы з алігацэну (каля 35 млн гадоў назад). Адрозніваюць 7—8 родаў, 17 відаў (соня лясная, соня-палчок, соня садовая, соня арэшнікавая і інш.).

Даўжыня цела да 20 см, хваста да 17 см, маса да 180 г. Футра густое, мяккае. Хвост у лясных відаў густа апушаны, у наземных паўголы.

Пашыраны ў лясах і лесастэпах Еўразіі, лясах і саваннах Афрыкі, у Японіі. Жывуць у гнёздах, дуплах, норах. На зіму ўпадаюць у спячку.

Кормяцца пладамі, насеннем, насякомымі, яйкамі птушак. Нараджаюць да 10 дзіцянят.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць