Спадарожнікі Сатурна

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Спадарожнікі Сатурна — натуральныя спадарожнікі Сатурна. Сатурн мае 62 натуральныя спадарожнікі з пацверджанай арбітай, 53 з іх маюць уласныя назвы, 13 маюць дыяметр звыш 50 кіламетраў. Найбуйны з спадарожнікаў — Тытан. Навукоўцы мяркуюць, што ўмовы на гэтым спадарожніку Сатурна падобныя да тых, якія існавалі на нашай планеце 4 мільярда гадоў таму, калі на Зямлі толькі зараджалася жыццё.

Спадарожнікі і кольцы Сатурна

Ніжэй пералічаныя ўсе спадарожнікі Сатурна, якія маюць уласныя імёны, у парадку іх аддалённасці ад планеты з указаннем іх радыусаў (у кіламетрах) і сярэдніх адлегласцей ад Сатурна (у тысячах кіламетраў):

Спадарожнік Радыус (км) Адлегласць ад Сатурна (тыс. км)
Пан 30 133,583
Дафніс 7 136,505
Атлас 20 137,7
Пандора 70 139,4
Праметэй 55 141,7
Эпіметэй 70 151,4
Янус 110 151,5
Мімас 196 185,5
Мефона 1,5 194,3
Палена 2 212,3
Энцэлад 250 238
Тэфія 530 294,66
Тэлеста 17 294,66
Каліпса 17 294,66
Дыёна 560 377,39
Елена (Хелена, Дыёна B) 18 377,39
Полідэўк 1,8 377,39
Рэя 754 527,1
Тытан 2575 1221,9
Гіперыён 205 1481
Япет 730 3560,8
Ківіёк 8 11333,2
Іджырак 6 11372,8
Феба 110 12944
Паліяк 9,7 14923,8
Скады 3,2 15576,2
Альбіёрыкс 16 16401,6
Эрыпа 4,3 17408,7
Сіярнак 20 17905,7
Тарвас 6,5 18160,2
Мундыльфары 2,8 18360,1
Нарві 3,3 19370,7
Сутунг 2,8 19666,7
Трум (Thrymr) 2,8 20810,3
Імір 8 23174,6

У 20042007 былі адкрыты яшчэ 29 спадарожнікаў. 25 з іх пакуль не атрымалі назваў, S/2007 S4 — апошні з іх.

Зноскі

Спасылкі правіць