Спаса-Праабражэнская царква (Дзятлава)

Спаса-Праабражэнская царква — драўляны праваслаўны храм у горадзе Дзятлава Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада на вул. Перамогі, 1.

Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
53°27′51″ пн. ш. 25°23′54″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Дзятлава
Канфесія Праваслаўе
Епархія Навагрудская
Благачынне Дзятлаўскае
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Матэрыял драўніна
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першы храм быў пабудаваны ў 1508 годзе заснавальнікам горада князем Канстанцінам Астрожскім. Падчас аднаго з пажараў храм згарэў, і на яго месцы ў пачатку XVIII стагоддзя быў пабудаваны новы драўляны храм у выглядзе карабля[1].

Архітэктура правіць

Храм пабудаваны ў традыцыях народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным, працяглым па падоўжнай восі зрубам з 5-граннай апсідай і нізкімі па абодва яе бакі рызніцамі. Накрыта 2-схільным бляшаным дахам з вальмамі над апсідай і косымі застрэшкамі над рызніцамі. Па цэнтры даху ўрэзаны 8-гранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Гарызантальна ашаляваныя сцены рытмічна расчлянёны аконнымі праёмамі з фігурнымі пераплётамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Па цокальнай і фрызавай частках сцены апяразаны вертыкальна дэкаратыўнай шалёўкай[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць