Спас-Слабада (Полацк)

мясцовасць у Полацку

Спас-Слабада — мясцовасць у паўночнай частцы Полацка.

Спас-Слабада
Сяльцо, Спаская слабада, Спаскі гарадок
55°30′24″ пн. ш. 28°46′31″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Полацк
Паштовыя індэксы 211404
Map

Агульная характарыстыка правіць

Першая інфармацыя аб гэтай мясцовасці ўтрымліваецца ўжо ў "Жыціі прападобнай Еўфрасінні Полацкай" (ХІІ стагоддзе). Епіскап полацкі Міна па просьбе Еўфрасінні для будаўніцтва Спаскай царквы вылучыў ей мясцовасць пад назвай "Сяльцо" за межамі горада, каля епіскапскай пахавальні. З часам мясцовасць пачалі называць Спаскай слабадой або Спаскім мясэчкам (гарадком).

З усходу натуральнай мяжой мясцовасці з'яўляецца рака Палата, якая аддзяляе Спас-Слабаду ад мясцовасці Грамы; з поўдня і паўднёвага захаду — чыгунка Полацк-Даўгаўпілс і чыгуначныя тупікі; з поўначы Спас-Слабада мяжуе з яшчэ адной полацкай мясцовасцю — Лазоўкай.

Асноўнымі транспартнымі магістралямі мясцовасці з'яўляюцца вуліца Еўфрасінні Полацкай і вуліца Касманаўтаў, другараднымі — вуліцы Фрунзэ, Камарова і Шмідта. У цэнтральную частку горада можна трапіць толькі праз чыгуначны пераезд на вуліцы Ефрасінні Полацкай.

Забудова мясцовасці змяшаная: у паўднёвай частцы пераважае малапавярховая, пераважна драўляная забудова сядзібнага тыпу; у паўночнай частцы мясцовасці маецца шматкватэрная панэльная і цагляная забудова ў 5-9 паверхаў, большасць з якой адносіцца да 1970-1980-х гадоў.

Аб'екты спадчыны правіць

Сацыяльныя аб'екты правіць