Спектраскапі́я[1] — раздзел фізікі, прысвечаны вывучэнню спектраў электрамагнітнага выпраменьвання.

Анімацыя дысперсіі святла, якая праходзіць праз трохвугольную прызму

Аналіз спектраў дазваляе вызначаць энергетычныя ўзроўні даследаванай сістэмы. Таксама па наяўнасці і інтэнсіўнасці выпраменьвання пэўнага роду ў спектрах праводзяць якасны і колькасны аналіз складу рэчыва.

Можна вылучыць два тыпы спектраскапіі. У рамках класічнай спектраскапіі спектр атрымліваюць дзякуючы раскладанню святла прызмай або дыфракцыйнай рашоткай. Другі тып — спектраскапія Фур'е. У гэтым выпадку вымяраецца часовая залежнасць вагання сістэмы. Пасля выканання пераўтварэння Фур'е атрымліваюць частотную характарыстыку сістэмы.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць