Сплюшка звычайная

від птушак

Сплю́шка[1], соўка-сплюшка[1], зорка (Otus scops) — від птушак сямейства Савіныя (Strigidae) атрада Совападобныя (Strigiformes).

Сплюшка звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Otus scops Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  555376
NCBI  126827
EOL  45518929
FW  368931

Апісанне правіць

Памер цела 15—20 см, маса 60—130 г, размах крылаў да 50 см. Афарбоўка шэра-карычневая, з белымі плямамі на плечавым пер’і, цёмнымі стракацінамі і тонкім струменьковым малюнкам; як у многіх відаў роду існуюць шэрая і карычневая (рудая) каляровыя фазы. Радужына жоўтая, радзей аранжавая. Крык сплюшкі — сумны меладычны посвіст «сплю-ю» або «сплю-плю», аднаскладовы ў самца, двухскладовы ў самкі. Паўтараецца з інтэрвалам 2—3 секунды. За крык птушка і атрымала назву.

Пашырэнне правіць

Арэал: Паўднёвая, Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Малая Азія, Заходняя і Цэнтральная Азія праз Алтай да Японіі, Прыморскага краю, Маньчжурыі, Кітая і Тайваня, на поўдні да Ірана, Пакістана і Андаманскіх астравоў, Паўночна-Заходняя Афрыка.

Насяляе лісцевыя або мяшаныя лясы, групы высокіх лісцевых дрэў на пагоркавых тэрыторыях, берагі ручаёў, зарослыя старымі дрэвамі, алеі, старыя сады, плантацыі алівак, вінаграднікі, паркі, прыдарожныя дрэвы, дарогі, абсаджаныя дрэвамі, гарадскія насаджэнні ў малых і нават вялікіх гарадах. У Альпах даходзіць да 1500 м, на Каўказе — да 1700 м, а ў Туркменістане — да 2000 м над узроўнем мора.

Пералётны від, паўднёвыя папуляцыі аселыя. Залятае ў Паўночную і Заходнюю Еўропу (Данія, Галандыя, Бельгія, Вялікабрытанія, Ірландыя, Ісландыя, Фарэрскія астравы, Люксембург, Германія, Нарвегія, Швецыя, Латвія, Літва, Польшча, таксама на Мадэйру). На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкі на гнездаванні пералётны від. Месца зімовак еўрапейскіх папуляцый — у трапічнай Афрыцы.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздо робіць у дуплах, скальных шчылінах, у будынках і сценах, зрэдку — у пакiнутых гнёздах варон і сарок; займае гнездавыя скрынкі. Яно без высцілкі.

Яйкі (4—5, часам 2—7) уздутыя з аднолькавымі тупымі канцамі, часам амаль акруглыя, белыя, з моцным бляскам. Памеры: 32,0 х 27,5 мм.

Корміцца насякомымі, павукамі, дробнымі птушкамі, мышападобнымі грызунамі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Самусенка Э. Р. Сплюшка, соўка-сплюшка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 118. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. (руск.)
  • Коблик Е. А. Разнообразие птиц, часть 3. — Москва, Издательство Московского университета, 2001.