Справа артапедаў

Справа ўрачоў — крымінальны працэс[ru] у Беларусі. Па справе былі затрыманыя 35 работнікаў медустаноў і 5 прадстаўнікоў камерцыйных структур. Яны падазраюцца або абвінавачваюцца па артыкулах аб дачы хабару, атрыманні хабару і незаконнай грашовай узнагароды[1].

Паводле намесніка начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанціна Бычака, урачы-артапеды і кіраўнікі беларускіх устаноў аховы здароўя, дзейнічаючы ў інтарэсах замежных камерцыйных арганізацый, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, стваралі ўмовы для набыцця і ўстаноўкі беларускім пацыентам эндапратэзаў канкрэтных замежных вытворцаў, за што прадстаўнікі гэтых кампаній перадавалі беларускім урачам незаконнае грашовае ўзнагароджанне з разліку па 200 еўра за кожную праведзеную аперацыю. Па дадзеным факце Следчае ўпраўленне КДБ пачало расследванне крымінальнай справы па ч. 1, 2 і 3 арт. 430 («Атрыманне хабару»), ч. 1 арт. 431 («Дача хабару»), а таксама ч. 1 арт. 433 («Незаконнае грашовае ўзнагароджанне») Крымінальнага кодэксу Беларусі. Паводле слоў прадстаўніка КДБ, падчас правядзення следчых дзеянняў былі канфіскаваныя незаконна атрыманыя грашовыя ўзнагароды, у прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый — даныя «чорнай бухгалтэрыі». Таксама Бычак заявіў, што[1]:

" Абсалютная большасць абвінавачаных супрацоўнічаюць са следствам, даюць прызнальныя паказанні і робяць захады да выплаты ў даход дзяржавы даходу, атрыманага злачынным шляхам. "

18 красавіка 2022 года сітуацыя з затрыманымі артапедамі-траўматолагамі абмяркоўвалася на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй КДБ Іванам Церцелем, генпракурорам Андрэем Шведам і міністрам аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам. Лукашэнка прапанаваў вырашыць, што рабіць з затрыманымі. Ён таксама заявіў[1]:

" Не проста падказвалі людзям, якія ляжаць на аперацыйным стале, якія імпартныя запчасткі ім у цела ўставіць там артапедычныя, а прыстойна за гэта ад замежнікаў атрымлівалі хабар. У некаторых па 300 тысяч, па 650 тысяч еўра выявілі толькі дома. "

Гл. таксама правіць

Зноскі