Спідвей (ад англ.: speedway — хуткасная дарога), ці трэкавыя матагонкі — адзін з відаў матацыклетнага спорту.

Спідвей. Гоншчыкі робяць паварот
Extraliiga у Фінляндыі.

Галоўнае адрозненне спідвея ад колцавых матагонак і мотакроса складаецца ў трасе, якая ўяўляе сабой авал даўжынёй ад 260 м да 400 м (стандартная бегавая дарожка стадыёна), звычайна з гаравым роўным пакрыццём. Аднак, папулярны і зімовы варыянт спідвея — па ледзяным пакрыцці. Менш распаўсюджаныя гонкі па земляных і травяных трэках, а таксама з даўжынёй дарожкі адзін кіламетр і больш (на іпадроме).

Колькасць удзельнікаў звычайна ад 4 да 6 у кожным заездзе. Найбольш папулярныя гонкі на матацыклах 500 см³, аднак, спаборніцтвы праводзяцца і сярод 250- і 125-см³ матацыклаў. Таксама вядомыя спаборніцтвы на матацыклах з каляскай, мапедах і матаролерах.

Спаборніцтвы праводзяцца з 1920-х гадоў. Першы чэмпіянат свету па спідвею прайшоў у 1936 годзе.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць