Спірыдон (Спірас) Луіс (грэч. Σπυρίδων Λούης, 12 студзеня 1873, Марусі, цяпер намархія Афіны — 26 сакавіка 1940, там жа) — грэчаскі лёгкаатлет, першы алімпійскі чэмпіён у марафонскім бегу летніх Алімпійскіх гульняў 1896.

Алімпійскія ўзнагароды
Спірыдон Луіс
Спірыдон Луіс
Лёгкая атлетыка (мужчыны)
Золата Афіны 1896 Марафон

Луіс прыняў удзел толькі ў марафонскім забегу, які ўпершыню праходзіў на міжнародных спаборніцтвах. Забег пачынаўся ў горадзе Марафон і сканчаўся ў Афінах на Мармуровым стадыёне. Дыстанцыя была 40 кіламетраў, а не 42 км 195 м, як цяпер.

10 красавіка Луіс стартаваў у тым забегу. З самага пачатку ён не быў сярод лідараў гонкі. Аднак пасля некаторага часу, лідары сталі схадзіць з дыстанцыі. Паступова, Луіс стаў даганяць супернікаў і за некалькі кіламетраў да фінішу ўзначаліў забег. Луіс фінішаваў з вынікам 2 гадзіны 58 мін і 50 сек.

Выйграўшы гэтую гонку, якая вядзе сваю гісторыю з часоў Старажытнай Грэцыі, Луіс стаў нацыянальным грэчаскім героем. Гэта была апошняя лёгкаатлетычная дысцыпліна гульняў, і да таго моманту, грэчаскія спартсмены ні разу не выйгравалі ў гэтым відзе спорту. Пры ўзнагароджанні пераможцаў, Мішэль Брэаль, які ўпершыню прапанаваў правесці такую гонку, уручыў Луісу, акрамя медалі і аліўкавай галінкі, яшчэ і кубак.

Алімпійскі рэкорд Луіса ў марафоне быў пабіты толькі праз 12 гадоў амерыканцам Джоні Хейзам на Алімпіядзе 1908 у Лондане.

У якасці госця прысутнічаў на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года ў Берліне. Як ураджэнец Грэцыі, уручыў Адольфу Гітлеру аліўкавую галіну, якая сімвалізуе мір. Здымаўся ў некаторых дакументальных фільмах аб Алімпійскіх гульнях.

Луіс памёр у сваім родным горадзе Марусі ад інфаркту, незадоўга да акупацыі краіны Італіяй.

У гонар бягуна ў Грэцыі названы бары, Алімпійскі стадыён у Афінах і бульвар, па якім праходзіў маршрут Луіса.

Зноскі

Спасылкі правіць