Спіс герояў «Berserk»

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Спіс герояў «Berserk» правіць

Гэта артыкул пра герояў мангі Берсерк.

Галоўныя героі правіць

Гатс (яп. ガッツ, англ. Gattsu) — галоўны герой і пратаганіст мангі і анімэ. Таксама вядомы як Чорны Мечнік і «Забойца Ста Чалавек». Высокі чорнавалосы мужчына, узброенны мячом неверагоднага памеру. На працягу гісторыі Гатс страчвае вока і руку, таму адно яго вока заўсёды заплюшчана. Замест рукі ў Гатса жалезны пратэз.

Грыфіт (яп. グリフィス, англ. Gurifisu) — адзін са спрэчных герояў у гісторыі. Грыфіт — таленавіты стратэг і харызматычны лідар. Першапачаткова Грыфіт быў сябрам Гатса, але з некаторага моманту асноўнай мэтай Чорнага Мечніка становіцца помста Грыфіту. Грыфіт стварыў атрад наёмнікаў — «Банду Ястраба», якая дзейнічала так паспяхова, што ў хуткім часе заваявала прыхільнасць караля Мідланда. Грыфіт атрымаў шляхецкі тытул, а атрад стаў арміяй «Белага Фенікса». Наступныя паводзіны Грыфіта прывялі да таго, што ён трапіў у няміласць і быў заключаны ў вязніцу. Асноўная мэта Грыфіта дасягнуць улады над каралеўствам.

Кяска (яп. キャスカ, англ. Kyasuka) — адзіная дзяўчына ў «Бандзе Ястраба». Яна з'яўлялася камандзірам атрада. Пасля таго, як Грыфіт быў заключаны ў вязніцу, Каска заняла яго месца ў «Бандзе Ястраба».

Банда Ястраба правіць

Джуд (яп. ジュドー, англ. Judō) — адзін з сяброў Гатса ў часы, калі апошні быў членам «Банды Ястраба». Джуд спакойны і памяркоўны чалавек. Яго любімая зброя нажы для кідання.

Піпін (яп.ピピン, англ. Pipin) — маўклівы сілач вельмі высокага росту, вышэй чым Гатс (у арцы «Залаты век»). У Піпіна цёмная (магчыма вельмі смуглая) скура. Да таго, як стаць членам «Банды Ястраба» Піпін працавў шахцёрам.

Рыкерт (яп. リッケルト, англ. Rikkeruto) — на пачатку мангі яшчэ хлопчык. Вельмі любіць Грыфіта і Гатса. Пасля гібелі банды становіцца кавалём.

Коркас (яп.コルカス, англ. Korukasu) — варчлівы чалавек, які вельмі не любіў Гатса. Калісці быў лідарам шайкі разбойнікаў, якую знішчыла «Банда Ястраба». Пасля гэтага Коркас далучыўся да банды.

Апосталы Ідэі Зла правіць

Лорд замка Кока — апостал-людаед. Тэрарызаваў жыхароў мясцовых вёсак.

Граф — апостал, які знаходзіў асаблівае задавальненне ў тым, каб пытаць і калечыць людзей. Людаед.

Зод — апостал, па мянушцы Бессмяротны. Служыць Грыфіту з таго часу, як апошні перамог яго.

Разіна — апостал-фея. Каралева эльфаў Туманнай Даліны. На самай справе, яе эльфы былі зачараваныя дзеці з мясцовых вёсак. Да таго, як стаць апосталам Разіна была простай вясковай дзяўчынкай.

Вайльд — спачатку сядзеў у турме. Пасля стаў кіраўніком арміі «Чорныя псы». Яго атрад лічыўся самым моцным, пасля «Белых Феніксаў».

Зародыш Ідэальнага Свету ці Апостал Бехеліт — як і бехеліт, гэты апостал мог выконваць жаданні. Калі ён быў чалавекам, то жыў сярод смецця і трупаў. Ён бачыў іншых людзей толькі здалёк.

Локус — апостал, які прыяднаўся да «Новай банды ястраба». Праславіўся перамогамі ў баях і на турнірах.

Ірвін — апостал, які прыяднаўся да «Новай банды ястраба». Сляпы лучнік.

Грунбельд — апостал, які прыяднаўся да «Новай банды ястраба». Праславіўся тым, што з невялікай колькасцю людзей абараняў маленькую краіну.

Ганішка — апотсал-чараўнік. Імператар Кушанскай Імперыі, якая захапіла Мідланд. Адзін з праціўнікаў Грыфіта.

Рука Бога (Анёлы Ідэі Зла) правіць

Фемто (яп. フェムト, Femuto; англ. Femto) — пяты анёл Рукі Бога. У сваім чалавечым абліччы вядомы як Грыфіт.

Войд (яп. ボイド, Boido; англ. Void) —

Слэн (яп. スラン, Suran; англ. Slan) — адзіная жанчына сярод анёлаў Ідэі Зла.

Убік (яп. ユービック, Yūbikku; англ. Ubik)

Конрад (яп. コンラッド, Konraddo; англ. Conrad)

Новая Банда Ястраба правіць

Соня — дзяўчынка экстрасенс. Яе здольнасці адкрылісь пасля таго, як яе бацькоў спалілі ў яе на вачах. Называе Грыфіта «Ястрабам Свету» і выратавальнікам Мідланду.

М'юл — малады шляхціц. Безпаспяхова спрабаваў ваяваць з Кушанамі, пасля прыяднаўся да Грыфіта.

Локус, Ірвін, Грунбельд — глядзіце Апосталы Ідэі Зла.

Новыя саратнікі Гатса правіць

Ісідора — хлопчык, якога сустрэў Гатс. Да сустрэчы з Гастсам Ісідора жыў, падарожнічаючы і крадучы ў сустрэчных і мінакоў. Прыяднаўся да Гатса, бо шчыра ім захапляецца і хоча быць на яго падобным. Напачатку Ісідора толькі раздражняў Чорнага мечніка, і той не адносіўся да яго сур'ёзна. З некаторага моманту Гатс нават пачынае трэнераваць Ісідора.

Шыркэ — дзяўчынка-чараўніца (вядзьмарка). Яе бацькі не вядомыя. Жыла і вучылася ў чарадзейкі Флоры. Пасля таго, як апосталы з новай «Банды Ястраба» забілі Флору і знішчылі яе дом, Шыркэ прыядналась да Гатса і яго каманды. Разам з Гатсам і Серпіка Шыркэ з'яўляецца асноўнай баявой сілай у атрадзе. Таксама, Шыркэ адзіная здольная вывесці Гатса са стану берсерка, выкліканага яго даспехамі.

Серпіка — брат Фарнезы (па бацьку), але щтойвае гэта. Ён гатовы на ўсё дзеля абароны апошняй і знаходзіцца разам з Гатсам і яго камандай толькі дзеля яе. Серпіка цудоўны фехтавальшчык і стратэг. Але часта хавае гэта. У дзяцінстве Серпіка перажыў шмат душэўных пакут, у тым ліку звязанных з Фарнэзай. Разам з Гатсам і Шыркэ з'яўляецца асноўнай баявой сілай атрада.

Фарнэза — член сям'і Вандзіміон, адной з самых магутных сямей ў свеце Берсерка. Мела цяжкое дзяцінства, якое пакінула ёй шмат душэўных траўмаў. Некаторы час узначалівала атрад «Рыцараў Святых Жалезных Ланцугоў» і пераследавала Гатса. Пасля падзей у Святой Зямлі прыядналась да Чорнага Мечніка і стала вучаніцай Шыркэ. Яна адзіная ў атрадзе, хто добра спраўляецца з абавязкам нагляду за Кяскай і каго Кяска не баіцца.

Маніфіка — родны брат Фарнезы. Далучыўся да каманды Гатса выпадкова, уцякаючы ад гневу свайго бацькі.

Родэрык — капітан, сябар Маніфіка. У адрозненні ад апошняга адважны чалавек. Паабяцаў камандзе Гатса карабель. Плануе ажаніцца з Фарнезай.

Іварэлла — эльфійка, якая суправаджае Шыркэ. Увесь час сварыцца з Пакам.

Іншыя героі па аркам правіць

Арка «Чорны Мечнік» правіць

Дзіцёнак-дэман — верагодней за ўсё дзіцёнак Гатса и Кяскі. Ён з'яўляецца ноччу, а днём знікае. можа адганяць прывідаў ад Гатса і Кяскі. З'яўленне - том 1, глава 1

Карэта — дзяўчынка, якую сустрэў Гатс на дарозе да замка. Ноччу загінула ад мерцвякоў, якія прыйшлі за Гатсам. З'яўленне том 1,глава 2

Тэрэзія — дачка Графа. Яна любіць і баіцца свайго бацьку. Пасля таго, як Гатс забівае яго, Тэрэзія праклінае Чорнага Мечніка. З'яўленне том 2, глава 1

Варгас — лекар, сям'ю якога Граф забіў на яго вачах. З'яўленне том 1, глава 3

Зондарк — капітан салдат на службе ў Графа.

Арка «Залаты век» правіць

Гамбіно — прыёмны бацька Гатса. Узначальваў банду наймітаў. З'яўленне том 3, глава 4.

Сіс — каханка Гамбіно, прыёмная маці Гатса. Памёрла ад эпідэміі. З'яўленне том 3, глава 4.

Донаван — салдат-найміт, які жудасным чынам аказаў ўплыў на характар і лёс Гатса. З'яўленне том 3, глава 4.

Базуса — Шэры рыцар, «забойца 30 чалавек».

Гастон — член банды Ястраба, сябар і намеснік Гатса.

Шарлота — прынцэса Мідланда.

Кароль Мідланда — кароль і бацька Шарлоты. Спачатку спрыяў Грыфіту і яго атраду.

Каралева Мідланда — мачыха Шарлоты, каханка генерала Юліуса.

Фосс — міністр, прафесійны інтрыган.

Юліўс — генерал, брат Караля.

Адоніс — сын генерала Юліўса. Магчымы наследнік трону.

Анна — служанка Шарлоты.

Рабан — шляхціц Мідланда, военачальнік.

Оўэн — шляхціц Мідланда, сябар Рабана.

Генан — барон, военачальнік Цюдор. З'яўленне т.7, гл.1.

Арка правіць

Арка «Ястраб тысячагоддзя» правіць

Флора — магутная чараўніца, ведзьма. Настаўніца Шырке, знаёмая Рыцара Чэрапа.

Морган — селянін з вёскі на якую напалі тролі.

Луннае дзіцятка — загадкавае дзіця, якое героі сустрэлі на беразе акіяна.