Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх
Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх — гістарычна-геаграфічны твор канца 14 ст., у якім змешчаны пералік «рускіх» гарадоў Усходняй Еўропы, часам з кароткімі тлумачэннямі (колькі ў іх «каменных сцен» і на якой рацэ яны стаяць). Гарады падзелены на групы: балгарскія і валошскія, польскія (падольскія), кіеўскія, валынскія, літоўскія, смаленскія, разанскія, залескія; усяго названа 358 гарадоў.
«Спіс» захаваўся ў складзе рускіх летапісаў сярэдзіны 15 — пач. 17 ст. Мяркуецца, што ён складзены ў канцылярыі мітрапаліта кіеўскага і ўсяе Русі Кіпрыяна на аснове больш ранніх спісаў і адлюстроўвае населеныя пункты, падначаленыя ўладзе праваслаўнага («рускага») мітрапаліта. Беларускія гарады ў асноўным уключаны ў раздзел «літоўскія гарады». Сярод іх: «Рша камен» (Орша з мураваным замкам), «Полтеск на Двине и на Полоте древян, а святая Софиа каменна о седми версех», «Видбеск, 3 стены камены, а река Видба и Двина», «Крев камен», Слуцк, Менск, Новагародак і іншыя. Адзін раз упамінаюцца і не лакалізуюцца на сучаснай карце гарады Беразуеск, Няміза, Мчэнеск. Шмат беларускіх гарадоў упамянута сярод кіеўскіх: Гомель, Магілёў, Рэчыца, Капыль, Тураў і іншыя. Сярод валынскіх гарадоў адзначаны Пінск, Берасце і іншыя. У «Спісе» ўпершыню адзначаны беларускія гарады і мястэчкі Горваль, Лоск, Магілёў, Стрэшын, Цяцерын. Падзел усходнеславянскіх гарадоў на групы адлюстроўвае, відаць, палітычныя межы больш ранняга часу.
«Спіс» мае вялікае значэнне для гісторыка-геаграфічных даследаванняў, вывучэння палітычнай гісторыі і змянення меж ва Усходняй Еўропе ў 14 ст.
Літаратура правіць
- Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 391—392.
- Тихомиров М. Н. «Список русских городов дальних и ближних» // Тихомиров М. Н. Русское летописание. М., 1979.
- Наумов Е. П. К истории летописного «Списка русских городов дальних и ближних» // Летописи и хроники. 1973 г. М., 1974.
- Подосинов А. В. О принципах построения и месте создания «Списка русских городов дальних и ближних» // Восточная Европа в древности и средневековье. М., 1978.
- Янин В. Л. Новгород и Литва: Пограничные ситуации ХІІІ-ХV вв. М., 1998.
- https://www.academia.edu/11896270/%D0%94%D0%B5%D0%B4%D1%83%D0%BA_%D0%90_%D0%92_%D0%A1%D0%BF%D0%B8%D1%81%D0%BE%D0%BA_%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D1%85_%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BE%D0%B2_%D0%B4%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B8%D1%85_%D0%B8_%D0%B1%D0%BB%D0%B8%D0%B6%D0%BD%D0%B8%D1%85_%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F_%D0%B8%D0%B7%D1%83%D1%87%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F_%D0%A0%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BA%D0%BD%D0%B8%D0%B6%D0%BD%D0%B8%D0%BA_%D0%A1%D0%B1_%D0%A0%D0%93%D0%91_2014_%D0%9C_%D0%9F%D0%B0%D1%88%D0%BA%D0%BE%D0%B2_%D0%B4%D0%BE%D0%BC_2015_%D0%A1_129_141
- https://www.academia.edu/92962699/%D0%9E_%D0%B4%D0%B0%D1%82%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%BA%D0%B5_%D0%B8_%D0%BE%D0%B1%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%8F%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0%D1%85_%D1%81%D0%BE%D0%B7%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F_%D0%BB%D0%B5%D1%82%D0%BE%D0%BF%D0%B8%D1%81%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%A1%D0%BF%D0%B8%D1%81%D0%BA%D0%B0_%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D1%85_%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BE%D0%B2_%D0%B4%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B8%D1%85_%D0%B8_%D0%B1%D0%BB%D0%B8%D0%B6%D0%BD%D0%B8%D1%85_