Спіс рэпрэсаваных Бешанковіцкага раёна

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

У гэты спісе пералік асоб Бешанковіцкага раёна, якія сталі ахвярамі неабгрунтаваных прыцягненняў да крымінальнай адказнасці за дзяржаўныя (г.зв. «контррэвалюцыйныя») злачынствы, або былі накіраваныя на спецпасяленні за межы БССР судовымі або пазасудовымі органамі па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах у часы БССР

Дакладную лічбу рэпрэсаваных, як і падрабязныя сведчанні савецкіх злачынстваў, у наш час высветліць немагчыма з тае прычыны, што архівы КДБ дагэтуль закрытыя для даследчыкаў.

Спіс рэпрэсаваных (дакладна вядомых)
Імя і прозвішча Дата нараджэння Месца нараджэння Нацыянальнасць Месца працы Прад’яўленныя абвінавачанні Выносіў прысуд Дата Від пакарання Статус
Акуневіч
Рыгор Рыгоравіч
1885 в. Косараўшчына беларус загадчык Будзілаўскага млына шпіянаж на карысць Латвіі, атысавецкая прапаганда камісія НКУС і Пракуратура СССР 11.03.1938 раcстраляны рэабілітаваны 1959
Анішчанка
Сцяпан Якаўлевіч
1901 с. Кажурла рускі ваенны камісар Бешанковіцкага раёна, член ВКП(б) шпіянаж на карысць Польшчы камісія НКУС і Пракуратура СССР 01.11.1937 раcстраляны рэабілітаваны 1957
Бялезка (Белязерка)
Максім Цімафеевіч
1907 в. Берашэўцы беларус калгаснік калгасу «Новы шлях» разам з іншымі (8 чалавек) стварылі контррэвалюцыйную групу і праводзілі актыўную падрыўную работу (раскрадалі калгасную маёмасць і знішчалі пагалоўе свіней); распаўсюджвалі правакацыйныя чуткі аб вайне, палілі патрэты правадыроў патрыі і ўрада, былі супраць падпіскі на пазыку тройка НКУС 17.08.1937 расcтраляны рэабілітаваны 21.03.1989
Бярэзін Міхаіл Мінавіч 1870 х. Новы Двор селянін сувязь з кулакамі. На сходзе па пытанню каліктывізацыі патрабаваў прыняць іх у калгас. Нібыта пагражаў старшыні калгаса Канапельку Сяргею Міхайлавічу і спаліў яму дом тройка ПП АДПУ 10.03.1930 высланы ў Паўночны край па другой катэгорыі рэабілітаваны 1989
Віткоўскі Пётр Цімафеевіч 1896 в. Крывое Сяло беларус загадчык Астравенскай школы За выключэнне з членаў ВКП(б) за сувязь з нацдэмамі і сувязь з Лайко і Ігнатоўскім; захаванне ў бібліятэцы кніг М. Чарота і інш. тройка НКУС 06.10.1937 10 год лагероў рэабілітаваны 1957
Гаранін Пётр Аляксеевіч 1889 в. Шкалёўкі беларус селянін-аднаасобнік антысавецкая агітацыя, удзельнічаў у падпале калгасаў з мэтай пашкодзіць калгаснаму руху тройка ПП АДПУ расстраляны рэабілітаваны 1989
Зайцаў Міхаіл Андэявіч 1905 в. Слабодка беларус калгаснік тройка НКУС 24.08.1937 Невядомы прысуд
памёр у маі 1943 у г. Сыктыўкар
рэабілітаваны 19.10.1963
Кісель Павел Сцяпанавіч 1886 м. Бешанковічы беларус ганчар у арцелі «Надзея» прыналежнасць да контррэвалюцыйнай групы царкоўнікаў, правядзення нелегальных сходаў і агітацый супраць Савецкай улады тройка НКУС 18.10.1937 10 гадоў зняволення рэабілітаваны 1959
Крашчановіч Ігнат Пахомавіч 1895 беларус упаўнаважаны камітэту падрыхтовак па Бешанковіцкаму раёну, член ВКП(б) 01.08.1937 расстраляны 29.11.1937 рэабілітаваны 02.04.1957 адноўлены ў партыі 28.05.1990
Лапатнеў Дзмітрый Васілевіч 1884 в. Бараноўскія беларус агітацыя супраць кампаніі, што праводзіліся Савецкай уладай; падпалы маёмасці калгасу «Бальшавік» тройка ПП АДПУ 17.05.1933 расстраляны рэабілітаваны 1989
Марунька Адам Паўлавіч 1876 в. Танаева паляк калгаснік прыналежнасць да польскай дыверсійна-паўстанцкай арганізацыі; шпіянаж на карысць Польшчы тройка НКУС 30.09.1938 расстраляны рэабілітаваны 17.07.1956
Марунька Іосіф Адамавіч 1908 х. Сіпайлава паляк ляснік Ульскага лясніцтва прыналежнасць да польскай дыверсійна-паўстанцкай арганізацыі; шпіянаж на карысць Польшчы тройка НКУС 30.09.1938 расстраляны рэабілітаваны 17.07.1956
Медніс Аскар Пятровіч 1897 г. Шчызань латыш бугалтар сельпо шпіянаж на карысць Латвіі, атысавецкая прапаганда камісія НКУС і Пракуратура СССР 11.03.1938 расстраляны рэабілітаваны 1959
Мядзвецкі Цімафей Сілавіч 1875 в. Чарнагосце беларус селянін правядзенне падрыўной работы, актыўна выступаў супраць калгасаў тройка НКУС 22.11.1937 10 гадоў зняволення рэабілітаваны 1989
Палюшыс Станіслаў Усцінавіч 1908 г. Горкі паляк старшыня Бешанковіцкага райвыканкама, член ВКП(б) прыналежнасць да польскай дыверсійна-паўстанцкай арганізацыі; шпіёнская работа камісія НКУС і Пракуратура СССР 22.11.1937 расстраляны рэабілітаваны 1957
Радзюк Сямён Васілевіч 1894 м. Ула беларус рахункавод калгаса «6-ы з’езд Саветаў» шпіянаж на карысць Латвіі тройка НКУС 31.10.1938 расстраляны рэабілітаваны 1983
Сачкоў Герасім Панкратавіч 1882 в. Беркава беларус працы антысавецкая агітацыя і шкодніцтва тройка НКУС 09.06.1938 расстраляны рэабілітаваны 1959
Скідзевіч Фрол Кліменцьевіч 1891 беларус працы тэрарыстычны намер супраць кіраўнікоў партыі і ўраду; падрыхтоўка дыверсіі — падрыўка катла расстраляны 09.03.1938 тройка НКУС рэабілітаваны 1959
Сямёнаў Іван Усцінавіч 1896 в. Жаўры беларус рахункавод калгаса «Чырвоны дазор» контррэвалюцыйная работа ў калгасе, выказванне тэрарэстычных намераў супраць кіраўнікоў партыі і ўраду тройка НКУС 14.03.1938 расстраляны рэабілітаваны 1958
Шачкоў Аляксей Сямёнавіч 1898 в. Беркава беларус брыгадзір калгаса імя Варашылава тройка НКУС 30.12.1937 расстраляны рэабілітаваны 1960
Якушаў Міхаіл Васілевіч 1890 в. Шарыпіна беларус настаўнік прыналежнасць да польскай дыверсійна-паўстанцкай арганізацыі камісія НКУС і Пракуратура СССР 28.11.1937 расстраляны рэабілітаваны 1957
Якушаў Сяргей Васілевіч 1877 в. Шарыпіна беларус селянін Арыштаваны і зняволены на 5 гадоў рэабілітаваны 1960

Літаратура правіць