Стабна (прыток Дняпра)

Стабна (Стабенка) — рака ў Смаленскай вобласці Расіі.

Стабна
Характарыстыка
Даўжыня
  • 27 км
Вадацёк
Вусце Дняпро
 • Каардынаты 54°48′22″ пн. ш. 32°07′05″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]
Краіна
physical
вусце
вусце

Даўжыня 27 км. Бярэ пачатак на Духаўшчынскім узвышшы, рэчышча звілістае, даліна амаль не забалочаная. Створаны сажалкі. Стабна ўцякае ў Дняпро ў Смаленску.

Назва правіць

Рачная назва Стабна балцкага паходжання, ад балцкага stabin- «каменны, камяністы», звязанага з прускім stabis «камень»[2].

Тая ж аснова Stabin- ў назвах рэк, што вар’іруюцца як Стабна / Стабня / Стабенка / Стабніца (у басейнах дняпроўскай Бярэзіны, дзвінскай Ельшы, неўскай Ловаці, таксама ў самых вярхах Дняпра). Паралельна ловацкай Стабні, што вынесеная дастаткова далёка на поўнач (на памежжа Цвярской і Наўгародскай вобласцяў), амаль на ўсім цячэнні цячэ рака Каменка, што калькіруе балцкую назву.

На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі для абазначэння «камяністых» рэк выкарыстоўвалася таксама і балцкая аснова Asm-, звязаная з літоўскім akmen- / ašmen- «камень». Гэтая аснова ў рачных назвах, якія вар’іруюцца як Осма / Восма / Восьма. Гэтыя рэкі таксама суседнічаюць з рэчкамі з назвамі-калькамі «Каменка»[3][4][5].

Рачныя назвы тыпу *Stabinė i *Asma зафіксаваныя цераспалосна. Напрыклад, у верхнім цячэнні Дняпра ў яго паслядоўна ўцякаюць Стабна, Восма і яшчэ адна Стабна. Адпаведныя назвы «каменя» ў балцкіх гаворках тут былі ўзаемазамянальныя.

На захадзе старабалцкай тэрыторыі назвы з асновай Stab- найперш у старым заходнябалцкім, пруска-яцвяжскім арэале. Такія яцвяжскія назвы Stabingis (цяпер польскае Sztabinki каля Сейнаў), Стабінава (на левабярэжжы нёманскай ракі Шчары).

У літоўскай мове корань stab- таксама ёсць, з семантыкай «стаяць нерухома, аслупянеўшы»: stabas «ідал; слуп», stabaras «сцябло», stebti «здзіўляцца» (< аслупянець). Значэнне «камень» ва ўсходнябалцкіх літоўскай і латышскай мовах выціснутае літ. akmuo, лат. akmens.

Зноскі

  1. Geographic Names Server — 2018.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 209.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 181, 200.
  4. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 301—302.
  5. В. Н. Топоров. «Baltica» Подмосковья // Балто-славянский сборник. Москва, 1972. С. 255.

Спасылкі правіць