Стакгольмскі метрапалітэн

Стакгольмскі метрапалітэн (швед. Stockholms tunnelbana) — сістэма ліній метрапалітэна ў Вялікім Стакгольме, адзіны ў Швецыі. Быў адкрыты 1 кастрычніка 1950 года. Уладальнікам з’яўляецца кампанія SL. Кантракт на абслугоўванне метрапалітэна заключаецца на конкурснай аснове і ў цяперашні час падпісаны з кампаніяй Veolia Transport.

Стакгольмскі метрапалітэн
Stockholms tunnelbana
Інфармацыя
Краіна  Швецыя
Горад Стакгольм
Дата адкрыцця 1 кастрычніка 1950
Даўжыня ліній 105,7 км
Колькасць станцый 100
Колькасць ліній 3 (4 адгалінаванні)
Пасажырапаток за дзень 849 315
Пасажырапаток за год 310[1] млн. (2010)
Схема ліній
Стакгольмскі метрапалітэн на Вікісховішчы

Сістэма ўключае 100 станцый на трох разгалінаваных лініях, агульная працягласць якіх складае 105,7 км. 47 станцый падземныя, 53 станцыі наземныя або надземныя. Рух на лініях левабаковы, бо на момант адкрыцця метро ў Швецыі быў левабаковы рух.

Стакгольмскі метрапалітэн вядомы незвычайным афармленнем некаторых станцый (у асноўным цэнтральных), яго называюць «самай доўгай мастацкай галерэяй ў свеце».

Даты правіць

Зноскі

Спасылкі правіць