Сталіцы Беларусі

Тут пад сталіцамі Беларусі маюцца на ўвазе галоўныя гарады розных форм беларускай дзяржаўнасці, палітычныя і адміністрацыйныя цэнтры Беларусі і этнічных беларускіх зямель. На працягу ўсёй гісторыі краіны, гэтую ролю адыгрывала некалькі гарадоў.

Згодна з артыкулам 20 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сталіцай Беларусі з’яўляецца горад Мінск[1].

Сталіцы дзяржаў у гісторыі Беларусі правіць

Цэнтры старажытнарускіх княстваў на тэрыторыі Беларусі правіць

Полацк правіць

Полацк упершыню згадваецца летапісам пад 862 годам. З X стагоддзя вядома існаванне Полацкага княства, якое з’яўляецца першым вядомым дзяржаўным утварэннем на тэрыторыі Беларусі. У 980 годзе Полацк быў захоплены Уладзімірам Святаславічам і ўвайшоў у склад Кіеўскай Русі, але ўжо ў 988 годзе Полацкае княства было адноўлена, князем стаў сын Уладзіміра Ізяслаў.

У XI—XII стагоддзях Полацкае княства намагалася павысіць сваю ролю і пашырыць тэрыторыі, што сустракала супраціўленне кіеўскіх князёў. У 1128 годзе кіеўскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч арганізаваў паход на Полацкую зямлю, паланіў і выслаў у Візантыю мясцовых князёў. Полацк был далучаны да Кіева, князем стаў сын Мсціслава Ізяслаў. Аднак пасля смерці Мсціслава ў 1132 годзе палачане паўсталі супраць улады Кіева і прагналі яго сына з горада. Такім чынам, Полацкае княства канчаткова здабыла незалежнасць ад Кіева.

На працягу XII стагоддзя Полацкая зямля была падзелана на ўдзелы, у якіх замацаваліся пэўныя галіны дынастыі Рагвалодавічаў.

Тураў правіць

Тураў упершыню згадваецца ў летапісе пад 980 годам. Легендарным заснавальнікам Турава лічыцца князь Тур, ад якога горад і атрымаў сваю назву. З 988 года дакладна вядома існаванне Тураўскага княства ў складзе Кіеўскай Русі, першым князем стаў Святаполк Уладзіміравіч. Доўгі час Тураўскае княства знаходзілася ў залежнасці ад Кіева, канчатковую незалежнасць атрымала пры князі Юрыю Яраславічы ў 1157 годзе. Аднак неўзабаве княства было падзелена на ўдзелы паміж сынамі Юрыя Яраславіча, і Тураў згубіў вядучую ролю, якая паступова стала пераходзіць да Пінска.

Сталіцы Вялікага Княства Літоўскага правіць

У XIII—XIV стагоддзях большая частка тэрыторыі Беларусі трапіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1253 годзе князь Міндоўг быў каранаваны ў Новагародку, які стаў сталіцай новай дзяржавы.

У першай палове XIV стагоддзя князь Гедзімін перанёс сталіцу Вялікага Княства Літоўскага ў Вільню. Упершыню гэты горад узгадваецца ў грамаце 1323 года, у якой называецца «стольным горадам». Да Вільні рэзідэнцыяй вялікага князя некаторы час былі Кернаў і Трокі[крыніца?].

Вільня заставалася сталіцай Вялікага Княства Літоўскага да 1795 года, калі пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя Беларусі апынулася ў складзе Расійская імперыі.

Сталіцы беларускіх дзяржаў (з 1918 года) правіць

Беларуская Народная Рэспубліка правіць

9 сакавіка 1918 года была створана Беларуская Народная Рэспубліка, сталіцай быў абвешчаны Мінск.

ССРБ (студзень—люты 1919) правіць

1 студзеня 1919 года ў Смаленску[2] была абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь. Урадам новай дзяржавы стаў Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі. 5 студзеня 1919 года Часовы ўрад пераехаў са Смаленска ў Мінск, які такім чынам фактычна стаў сталіцай рэспублікі. У Мінску адбываліся ўсе пасяджэнні Часовага ўрада (7, 11, 16, 17, 21 і 27 студзеня).

2—3 лютага прайшоў Першы Усебеларускі з’езд Саветаў, які прыняў першую Канстытуцыю БССР, у якой, аднак, не фіксавалася сталічная роля Мінска ці якога іншага горада.

ЛітБелССР (люты—ліпень 1919) правіць

У студзені 1919 года было вырашана аб’яднаць БССР і Літоўскую ССР у адну рэспубліку. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў 3 лютага 1919 года ўхваліў аб’яднанне з Літвой. 27 студзеня 1919 года на сумесным пасяджэнні ЦВК ССРБ і ССРЛ створаны ўрад ЛітБелССР — Савет Народных Камісараў. Сталіцай новай дзяржавы стала Вільня, дзе размяшчаліся органы ўлады рэспублікі.

Аднак, у хуткім часе пасля абвяшчэння ЛітБелССР, пачалося наступленне на яе тэрыторыю войскаў Польскай Рэспублікі. 22 красавіка 1919 года польскія войскі занялі Вільню. У сувязі з ваеннай пагрозай, органы ўлады ЛітБелССР 21 красавіка вымушаны былі пакінуць Вільню. Месцамі знаходжання ўрада ЛітБелССР і, фактычна, часовымі сталіцамі ЛітБелССР, былі наступныя гарады:

У ліпені 1919 года ўрад ЛітБелССР перадаў паўнамоцтвы Мінскаму губернскаму ВРК і спыніў існаванне. 8 жніўня 1919 года палякі занялі Мінск, і неўзабаве Мінскі губернскі ВРК пераехаў у Смаленск, адкуль кіраваў партызанскім рухам на тэрыторыі Беларусі.

БССР і Рэспубліка Беларусь (з 1920) правіць

Пасля вызвалення большасці тэрыторыі Беларусі ад польскіх войскаў 31 ліпеня 1920 года была прынята Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, якая фактычна аднаўляла беларускую дзяржаўнасць. Згодна з Дэкларацыяй, Мінскі губернскі ВРК быў пераўтвораны ў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт БССР, які стаў адзіным надзвычайным органам ўлады рэспублікі. Месцам знаходжання ВРК БССР стаў Мінск.

У снежні 1920 года адбыўся Другі Усебеларускі з'езд Саветаў, які замест ВРК стварыў новыя вышэйшыя органы дзяржаўнай улады — Цэнтральны выканаўчы камітэт і Савет Народных Камісараў — з дыслакацыяй у Мінску. Таксама з’езд прыняў дапаўненні да Канстытуцыі БССР 1919 года, але ў дапаўненнях, як і ў арыгінальнай Канстытуцыі 1919, не было нічога сказана пра сталіцу краіны.

З 1927 года, ва ўсіх Канстытуцых БССР і Рэспублікі Беларусь зафіксавана, што сталіцай з’яўляецца горад Мінск:

  • Канстытуцыя 1927 года (артыкул 76)
  • Канстытуцыя 1937 года (артыкул 121)
  • Канстытуцыя 1978 года (артыкул 170)
  • Канстытуцыя 1994 года (артыкул 20).

У 1937—1939 гадах распрацоўваўся і пачаў рэалізоўвацца праект пераносу сталіцы ў Магілёў, бо Мінск знаходзіўся за 30 км ад мяжы[3].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь Архівавана 17 мая 2011.
  2. А. Трусаў. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» № 34 (822) 5 верасня 2007
  3. І. А. Пушкін — Гістарычная і культурная спадчына Магілёва. — Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання: курс лекцый. — Магілёў, 2006, С.119

Літаратура правіць