Стаматыт (ад стар.-грэч.: Στόμα — рот) — пашкоджанне слізістай абалонкі ротавай поласці. Бывае абмежаванае запаленне слізістай абалонкі языка — гласіт, дзяснаў — гінгівіт. Адрозніваюць: афтозны, катаральны, язвавы, некратычны; востры і хранічны; першасны і другасны. Складае звыш 70 % хвароб слізістай поласці рота ў дзяцей.

Стаматыт
МКХ-10 K12.12.
МКБ-10-КМ K12.1
МКХ-9 528.0528.0
МКБ-9-КМ 528.0[1] і 528.00[1]
DiseasesDB 27158
MedlinePlus 001052
MeSH D013280
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папярэджанне правіць

Прадухіленню хваробы спрыяе багатая на вітаміны групы B, цынк, фоліевую кіслату, жалеза і селен ежа, трэба лячыць хворыя зубы, піць толькі з асабістага посуду, менш прыкладаць пальцы да рота, спажываць толькі мытую садавіну і гародніну, мыць рукі перад ядой[2].

Прычыны правіць

Запаленню спрыяе забруджанне поласці рота, хвароба зубоў, зубныя адкладанні, дысбактэрыёз, вірусная інфекцыя (герпес), грыбок і алергія[3].

Праявы правіць

Прыкметы хваробы: пачырваненне і напуханне слізістай поласці рота, сып, боль і непрыемны пах з рота[4].

Зноскі

  1. а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  2. Вольга Цыбульская. Стаматыт — гэта сур'ёзна // Краіна здароўя. — 23 снежня 2009. — № 53 (167). — С. 7. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2013.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Прадпрыемства «Шык-Дэнталь». Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 27 чэрвеня 2013.
  4. БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць