Станча Міленкавіч Мілянкоў
Станча Міленкавіч Мілянкоў (20 лютага 1899 — 17 кастрычніка 1969) — беларускі гістолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар[3].
Станча Міленкавіч Мілянкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лютага (4 сакавіка) 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 кастрычніка 1969 (70 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | гістолаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, эмбрыёлаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[2] (1937) |
Навуковае званне | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Кіраваў кафедрамі гісталогіі і эмбрыялогіі Ташкенцкага (1937—1939, 1945—1952), Іркуцкага (1939—1940), Мінскага медыцынскіх інстытутаў (1952—1969)[3].
Навуковая дзейнасць правіць
Аўтар каля 90 работ, сааўтар «Кіраўніцтва па эндакрыналогіі». Займаўся асаблівасцямі змяненняў скуры пры пелагры і іншых скурных захворваннях, вывучаў будову нервова-рэцэптарных апаратаў ўнутраных органаў і скуры. Упершыню апісаў адчувальныя аканчанні ў страваводзе і сонечным спляценні чалавека, сфармуляваў палажэнне аб кампенсатарна-прыстасавальных рэакцыях нервовай сістэмы[3].
Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска, Беларусь[3].
Узнагароды правіць
Узнагароджаны ордэнам, медалямі[3].