Станіслаў Ляскоўскі

(нар. 1840) удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў

Станiслаў Ляскоўскi (21 студзеня 1840 — ?) — адзін з удзельнікаў паўстання 1863—1864 г., паўстанцкі вайсковы начальнік Мінскага ваяводства. Дзейнічаў пад псеўданімам Собак.

Станіслаў Ляскоўскі
Нараджэнне 21 студзеня 1840(1840-01-21)
Смерць невядома
Бітвы
Герб паўстанцаў: Польшча, ВКЛ і Украіна

Біяграфія правіць

Паходзіў з дробнамаянтковай шляхты Міншчыны, афіцэр, сябра гуртка Зыгмунта Серакоўскага ў Пецярбургу.

Палявы камандзір у лясах Ігуменскага павету, правёў шэраг баёў з царскiмі войскамі: 9 траўня пад Юравічамі, 13 чэрвеня пад Лочынам. 23 ліпеня захапіў у палон расійскага генерала, якога адпусціў пад слова гонару. Увосень 1863 г. распусціў атрад, пасля чаго праз Пецярбург эміграваў.

У 1865 г. быў абраны ў склад «літоўскай дэлегацыі» у Парыжы, якая прадстаўляла інтарэсы паўстанцаў-эмігрантаў. Пазней жыў у Бельгіі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748, [1] с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Кісялёў, Г. В. На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 г. на Міншчыне / Г. В. Кісялёў. — Мн., 1990.