Станіслаў Мікалаевіч Пац

(1522—1588) ваявода віцебскі

Станіслаў Мікалаевіч Пац (каля 15251588) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Станіслаў Мікалаевіч Пац
Герб «Газдава»
Герб «Газдава»
10-ы ваявода віцебскі
16 сакавіка 1566 — 1588
Папярэднік Стэфан Андрэевіч Збаражскі
Пераемнік Мікалай Паўлавіч Сапега
падстолі вялікі літоўскі
1552 — 16 сакавіка 1566
Папярэднік Нікадзім Цеханавецкі
Пераемнік Андрэй Рыгоравіч Хадкевіч[d]
староста веліжскі[d]
староста трабскі[d]
староста суражскі[d]
Нараджэнне каля 1525
Смерць 1588(1588)
Род Пацы
Бацька Мікалай Юр’евіч Пац
Маці Аляксандра Гальшанская
Жонка Крысціна Хадкевіч
Дзеці Юрый, Самуэль
Званне каралеўскі ротмістр[d][1]

Біяграфія правіць

Сын Мікалая Паца і Аляксандры Гальшанскай, брат Мікалая, Дамініка і Паўла.

Падстолі ВКЛ з 1552, ваявода віцебскі з 1566, староста суражскі, веліжскі і трабскі. Удзельнічаў у баях з крымскімі татарамі і ў Інфлянцкай вайне 1558—1582, абараняў Віцебск у 1568.

Сям’я правіць

Ажаніўся з Крысцінай, дачкой Гераніма Аляксандравіча Хадкевіча, меў з ёй сыноў Юрыя (каля 1560—1608) і Самуэля (каля 1570—1598).

Зноскі

  1. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 27. — 377 с.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць