Станіслаў Нарушэвіч (1913—2001)

беларускі грамадскі дзеяч у Аўстраліі

Станіслаў Нарушэвіч (23 мая 1913, Браслаўшчына — 2001, Сідней, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч.

Станіслаў Нарушэвіч
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 23 мая 1913(1913-05-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 2001
Месца смерці
Жонка Вольга Нарушэвіч
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

У 1944 годзе працаваў у беларускай секцыі Берлінскага радыё. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны скончыў горны ўніверсітэт у Боне (Германія) з дыпломам інжынера. У лістападзе 1947 года прыехаў у Аўстралію. Працаваў на Снежнагорскай гідраэлектрычнай сістэме[ru]. Адзін са стваральнікаў Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе і яго апошні старшыня ў 19721980 гадах. Быў таксама некаторы час старшынёй аўстралійскага сектара Рады БНР. Член Беларускага культурна-грамадскага клуба.

Сям’я правіць

У Сіднеі пабраўся шлюбам з Вольгай Воўк-Левановіч, ад якой меў сына[1].

Зноскі

  1. Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004.

Літаратура правіць