Станіслаў Тупік (літ.: Stanislovas Tupikas, польск.: Stanisław Tupik; 1613 — 12 сакавіка 1682[1]) — літоўскі педагог і пісьменнік. Доктар багаслоўя, прафесар Віленскага ўніверсітэта[2].

Станіслаў Тупік
Дата нараджэння 1613
Дата смерці 12 сакавіка 1682(1682-03-12)
Род дзейнасці педагог, выкладчык, рэктар Вільнюскага ўніверсітэта, філосаф, багаслоў, пісьменнік
Месца працы Віленскі ўніверсітэт, Пінскі езуіцкі калегіум
Навуковая ступень доктар навук
Навуковае званне прафесар

Біяграфія правіць

9 жніўня 1628 г. уступіў у Вільні ў Таварыства Ісуса[3]. У 1646—1647 навучальным годзе Станіслаў Тупік чытаў семінарыстам-езуітам логіку, а ў 1648—1649 навучальным годзе навучаў маладых езуітаў метафізіцы ў Пінскім езуіцкім калегіуме[4]. У 1645—1650 гг. з перапынкамі выкладаў курс філасофіі ў Віленскім універсітэце[2]. З 1658 па 1666 гг. — прыдворны місіянер гетмана вялікага літоўскага і віленскага ваяводы Паўла Яна Сапегі[3].

У 1666—1669 гг. — рэктар Пінскага калегіума[5], а ў 1669—1672 гг. рэктар Віленскага ўніверсітэта[6]. Спеведнік віленскага біскупа (1674—1679) і суперыёр езуіцкай рэзідэнцыі ў Навагрудку (1679—1682)[3].

Бібліяграфія правіць

  • Tupikas, Stanislovas. Śmierć pańska … pana Pawła Iana Sapiehi, woiewody wileńskiego […]. W Wilnie : z drukarni Akad. Societatis Iesu, 1667.[7].
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.

Зноскі