Старакаталіцызм — група цэркваў, якія ўтварылася ў 1870-я гады, калі частка духавенства Рымска-каталіцкай царквы не прызнала рашэнняў Першага Ватыканскага сабора: дагматаў аб беспамылковасці Папы Рымскага і аб бязгрэшным зачацці Дзевы Марыі. Старакатолікі аспрэчваюць таксама дагмат пра сыходжанне Святога Духа не толькі ад Бацькі, але і ад Сына. Да старакатолікаў адносяць таксама Галандскую Янсенітскую Царкву, якая ўзыходзіць да 1704 года, калі галандскі каталіцкі архіепіскап Пётр Код быў зрынуты з кафедры за янсенізм, асуджаны раней як ерась.

Тэрмін быў упершыню скарыстаны ў 1853 годзе ў дачыненні да прыхільнікаў кафедры Утрэхтскага архіепіскапа, які абіраўся без санкцыі папскага пасаду з 1723 года. 24 верасня 1889 года была створана Утрэхцкая унія шляхам падпісання Утрэхтскай канвенцыі епіскапамі Галандыі, Швейцарыі і Германіі.

Старакаталіцызм не з’яўляецца адзінай дэнамінацыяй, а ўяўляе сабой шэраг Цэркваў, якія сваю эклезіяльнасць засноўваюць на прынцыпе апостальскай пераемнасці. Шэраг з іх аб’яднаны ва Утрэхтскую унію старакаталіцкіх Цэркваў. Старакатолікі Утрэхтскай уніі практыкуюць пасвячэнне жанчын у святы сан і блаславенне аднаполых шлюбаў.

Суполка ў Беларусі ўтварылася ў 2005 годзе, а ў святары быў высвечаны Дзмітрый Бондар. Ад 2013 года парафія ўваходзіць у юрысдыкцыю Старакаталіцкай царквы ў Польшчы[1].

Зноскі