Старая Фінляндыя

Старая Фінляндыя (фінск.: Vanha Suomi) — шведская і фінская назва часткі заходняй Карэліі, якая спачатку ўвайшла ў склад Расіі пасля Паўночнай вайны паводле Ніштацкага мірнага дагавора 1721 года, і пасля руска-шведскай вайны 1741—1743 паводле Абаскага міру, а ў 1812 годзе ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Фінляндскага.

Тэрыторыі Старой Фінляндыі, якія ўвайшлі ў склад Расіі ў 1721 і 1743 гадах
Герб Выбаргскай губерні 1788—1811

Паводле Ніштацкага мірнага дагавора Швецыя аддавала Расіі частку Кексгольмскага лена, а таксама болшую долю Выбаргскага павета. У 1743 годзе яна саступіла некаторыя тэрыторыі на поўдні Фінляндыі, у тым ліку гарады Саванліна, Лапеэнранта і Хаміна. Адміністрацыйна ўсе гэтыя тэрыторыі склалі Выбаргскую губерню.

Расійскі імператар гарантаваў жыхарам «Старой Фінляндыі» прывілеі, у тым ліку свабоду веравызнання і захаванне шведскіх законаў. Аднак шведская рэформа права на зямлю 1734 года закранула толькі тыя тэрыторыі, якія ўвайшлі ў склад Расіі ў 1743 годзе. Такім чынам да 1812 года захоўваліся дзве розныя прававыя прасторы.

У цэлым, Расійская імперыя кіравала «Старой Фінляндыяй» гэтак жа, як і остзэйскімі правінцыямі, і тут захоўвалася пэўная аўтаномія. У прыватнасці, асобым цэнтральным адміністрацыйна-судовым органам для гэтых земляў была Юстыц-калегія Ліфляндскіх, Эстляндскіх і Фінляндскіх спраў.

У 1809 годзе ў склад Расійскай імперыі ўвайшла ўся Фінляндыя, атрымаўшы статус Вялікага княства. У якасці жэсту добрай волі імператар Аляксандр I у 1812 годзе зноў далучыў да яго «Старую Фінляндыю».

Спасылкі правіць