Старыя яўрэйскія могілкі (Прага)

Старое яўрэйскія могілкі ў Празе — могілкі яўрэйскага квартала Іозефаў, пахаванні на якім здзяйсняліся прынамсі з пачатку XV стагоддзя да 1787 года.

Старыя могілкі ўлетку
Старыя могілкі ўзімку

Каб не парушаць супакой памерлых, пахаванні здзяйсняліся пластамі. Найстарэйшае ацалелае надмагілле датавана 1439 годам. Па некаторых падліках, на могілках пахавана не менш за 100 000 яўрэяў, прычым да цяперашняга часу захаваліся прыблізна 12 тысяч надмагільных камянёў. З вядомых асоб тут пахаваны Махараль з Прагі (пам. 1609), Давід Ганс (пам. 1613) і Іосіф Дэльмедзіга (пам. 1655).

У канспіралігічнай літаратуры Старыя яўрэйскія могілкі разглядаюцца як традыцыйнае месца тайных збораў «сіёнскіх мудрацоў». Тут нібы імі былі складзены знакамітыя пратаколы (у рэчаіснасці фальшыўка). Гэта тэма падрабязна разгледжана ў рамане Умберта Эка «Пражскія могілкі» (2010).

Спасылкі правіць