Стары Лепель (археалагічны помнік)

Стары Лепель — археалагічны помнік каля вёскі Стары Лепель Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Уключае гарадзішча і селішча.

Гарадзішча правіць

Насупраць вёскі, на востраве плошчай каля 25 га. Займае адзін з пагоркаў. Адкрыў у 1969 годзе Г. В. Штыхаў. Абследавалі ў 1969 і 1979 гадах М. А. Ткачоў, у 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў, у 1981 годзе Ю. А. Заяц. Пашкоджана больш познім могільнікам. У абрыве пляцоўкі, падмытай возерам, знойдзена ляпная штрыхаваная кераміка, косці жывёл, абпаленыя камяні, вуголле, шлак. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі, датуецца III—IV стагоддзямі.

Селішча правіць

Знаходзіцца насупраць вёскі, на востраве плошчай каля 25 га і займае яго сярэдняю і паўночныя часткі. Абследавалі ў 1969 і 1970 гадах М. А. Ткачоў, у 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў. У час шурфоўкі і ачысткі абрывістых краёў селішча знойдзена шмат ганчарнай керамікі XIV—XVI стагоддзяў, медныя бранзалеты — «змеегаловікі», пярсцёнкі, шкляныя пацеркі, манеты XV—XVI стагоддзяў, жалезныя наканечнікі стрэл XIV—XVI стагоддзяў, шпора і іншыя рэчы. Культурны пласт 0,2-0,4 м. Атаясамліваюцца з паселішчам Лепель (Лепля).

Літаратура правіць

  • Лепельскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 173—175.
  • Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 271—286.
  • Гусева, Е. Земля курганов и капищ / Е. Гусева // Планета. — 2012. — № 11. — С. 64-71.

Спасылкі правіць