Стату́тны фонд[1] — тая сума асноўных і абаротных сродкаў, якую ўносяць заснавальнікі-ўласнікі створанага імі прадпрыемства (фірмы, кампаніі, акцыянернага таварыства) для забеспячэння яго функцыянавання. Пасля таго як прадпрыемства прайшло рэгістрацыю, у яго ўстаноўчых дакументах фіксуецца статутны капітал, роўны статутнага фонду за вылікам дэбіторскай запазычанасці[2].

У час дзейнасці прадпрыемства статутны фонд можа павялічвацца або змяншацца. Крыніцамі павелічэння статутнага фонду могуць быць: ўкараненне найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі, рэканструкцыя і абнаўленне асноўных фондаў, павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці, прыбытку ад гаспадарчай дзейнасці і інш. Памяншаюць статутны фонд знос і спісанне састарэлых машын і абсталявання, спажыванне і канфіскацыя часткі прыбытку і інш.

У Беларусі правіць

Камерцыйная арганізацыя самастойна ў Беларусі вызначае памер статутнага фонду, за выключэннем арганізацый, для якіх заканадаўствам ўсталёўваюцца мінімальныя памеры статутных фондаў[3]. Мінімальны памер статутнага фонду вызначаны толькі ў выпадку закрытага акцыянернага таварыства (ЗАТ) і адкрытага акцыянернага таварыства (ААТ)[2]. Мінімальная сума для такіх арганізацый устанаўліваецца ў беларускай валюце і залежыць ад базавай велічыні[2].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць