Статуя Баварыя (лац.: Bavaria) — бронзавая статуя ў Мюнхене, на лузе Тэрэзы, якая сімвалізуе дзяржаву Баварыю. Яна была пабудавана па заказе караля Баварыі Людвіга I у перыяд 1843—1850 архітэктарам Леа фон Кленцэ, скульптарам Людвігам Шванталерам і ліцейшчыкамі Ёхана Баптыстам Штыгльмаерам і яго пляменнікам Фердынандам фон Мілерам. Вышыня статуі складае 18,52 метраў, маса 87,36 тон[1]. Статуя выканана з бронзы. Унутры статуі знаходзіцца лесвіца з 66 прыступкамі, па якой можна дабрацца да назіральнай пляцоўкі ў галаве статуі і адтуль агледзець наваколле. У падножжа статуі праводзіцца штогадовы мюнхенскі Актобэрфэст.

Помнік
Баварыя
Bavaria
Баварыя пасля рэстаўрацыі
Баварыя пасля рэстаўрацыі
48°07′50″ пн. ш. 11°32′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Германія
Горад Мюнхен
Скульптар Людвіг Шванталер[en]
Архітэктар Леа фон Кленцэ
Дата заснавання 1850
Будаўніцтва 18431850 гады
Вышыня 18,52
Матэрыял Бронза
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Баварыя

Зноскі

Спасылкі правіць