Статуя Буды ў Лэшане

Статуя Буды Майтрэі ў Лэшане — адна з самых высокіх статуй Буды на Зямлі, на працягу больш за тысячагоддзя самы высокі скульптурны твор у свеце. Ён высечана ў тоўшчы скалы ў гары Лін'юньшань пры збегу трох рэк кітайскай правінцыі Сычуань, блізу горада Лэшань. Будаўніцтва было пачата ў 713.

Буда Майтрэя. 803
Матэрыял камень
Памеры 71 м ×  см
Сычуань, Кітай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Твар Буды (Майтрэя) звернуты да размешчанай насупраць святой гары Эмэйшань. Галава Буды высіцца нараўне з гарой, а яго ступні ўпіраюцца ў раку. Работы па стварэнню статуі праходзілі падчас кіравання дынастыі Тан, пачынаючы з 713 г., і працягваліся дзевяноста гадоў. Вышыня статуі — 71 м, вышыня галавы — амаль 15 м, размах плячэй — амаль 30 м, даўжыня пальца рукі — 8 м, пальца нагі — 1,6 м, даўжыня носа — 5,5 м. Яна прызнана помнікам Сусветнага спадчыны ЮНЕСКА.

На паўднёвай і паўночнай па адносінах да Буды сценах высечаныя больш за 90 каменных выяваў бадхисатв. Уваход на тэрыторыю парку каштуе 90 юаняў (з ISIC — 65).

Літаратура правіць