Стаўрас Хрыстафарыдзіс

Стаўрас Хрыстафарыдзіс (грэч. Σταύρος Χριστοφορίδης) — грэчаскі біятланіст, удзельнік двух Алімпійскіх гульняў.

Біятлон
Стаўрас Хрыстафарыдзіс
Арыгінальнае імя грэч. Σταύρος Χριστοφορίδης
Нарадзіўся 20 красавіка 1974(1974-04-20) (50 гадоў)
Ротэнбург, ГДР
Грамадзянства Сцяг Грэцыі Грэцыя
Пражыванне Драма, Грэцыя
Рост/Вага 176 см/68 кг
Сямейнае становішча жанаты
Захапленні музыка, гітара, більярд
Паводле даных за 2005—2006
Агульная трапнасць 60%
Лежачы 64%
Стоячы 56%

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Ноес, якая зараз з'яўляецца часткай горада Ротэнбург, у Саксоніі. Пачаў займацца біятлонам у 1990 годзе і з таго часу ўваходзіць у склад нацыянальнай каманды. Жыве ў грэчаскім горадзе Драма, трэніраваўся ў Верыі. Выступаў за спартыўны клуб «Драма».

Кар'ера правіць

Першым міжнародным стартам для грэка стала індывідуальная гонка на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Бад-Гаштайне ў 1993 годзе, дзе ён фінішаваў 132-м са 136 удзельнікаў. На працягу 15 гадоў, за выключэннем сезону 1996/1997, выступаў на этапах Кубка свету. Лепшым вынікам з'яўляецца 73-е месца ў індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце свету 2003 года ў Ханты-Мансійску.

Удзельначаў у трох чэмпіянах Еўропы (2000, 2001, 2007). У палове гонак не фінішаваў, лепшым стала 57-е месца ў спрынце ў 2000 годзе ў польскім Касцеліска.

У Кубку Еўропы ўпершыню выступіў у 2003 годзе. Лепшы вынік — 7-е месца ў спрынце ў балгарскім Банска ў сезоне 2008/2009.

Двойчы (2002, 2006) прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях. Лепшы вынік — 83-е месца ў спрынце на трасах Чэзана-Сан-Сікарыё ў 2006 годзе.

Апошнім выступам на міжнародных спаборніцтвах па біятлоне стаў чэмпіянат свету 2008 года ў шведскім Эстэрсундзе. Пасля гэтага да 2012 года стартаваў у лыжных гонках у Балканскім Кубку.

Удзел у Чэмпіянатах свету правіць

Год Месца правядзення Інд Спр Прс Эст
1995 ЧС   Антэрсельва 83 84 23
1996 ЧС   Рупольдынг 88 88
2000 ЧС   Халменколен 88 84
2001 ЧС   Паклюка 81 93
2003 ЧС   Ханты-Мансійск 73 84
2004 ЧС   Оберхоф 93 103
2005 ЧС   Гохфільцэн 100 103
2007 ЧС   Антэрсельва 103 89
2008 ЧС   Эстэрсунд 96 107

Удзел у Чэмпіянатах Еўропы правіць

Год Месца правядзення Інд Спр Прс Эст
2000 ЧЕ   Касцеліска DNF 57
2001 ЧЕ   От-Мар'ен 60 DNF
2007 ЧЕ   Банска DNF 58 DNS

Удзел у Алімпійскіх гульнях правіць

Год Месца правядзення Інд Спр Прс Эст
2002   Солт-Лейк-Сіці 85 85
2006   Турын 87 83

Зноскі

Спасылкі правіць