Стаўрыдавыя (лац.: Carangidae) — сямейства марскіх прамянёвапёрых рыб, якія жывуць у цёплых водах сусветнага акіяна.

Стаўрыдавыя

Trachurus declivis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carangidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  168584
NCBI  8157
EOL  5361
FW  83270

Апісанне правіць

Насельнікі пераважна марскіх, радзей саланаватых вод у раёнах Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў.

Прадстаўнікі сямейства звычайна маюць сціснутае па баках цела, але форма цела можа быць вельмі разнастайная. Маюць два спінных плаўніка. Пярэдні спінны плаўнік з 3-9 шыпамі, другі больш доўгі складаецца з 18-37 мяккіх пёраў. Уздоўж бакавой лініі часта выступаюць калючыя касцяныя пласцінкі. Хваставы плаўнік шырока раздвоены.

Спосаб жыцця правіць

Хуткія драпежнікі насяляюць сярод рыфаў і ў адкрытым акіяне. Некаторыя харчуюцца дновымі бесхрыбтовымі. Часта вядуць стайны лад жыцця.

Усяго ў сямейства ўваходзіць больш за 30 родаў, якія ўключаюць каля 200 відаў. У водах Расіі жыве 6 відаў.

Многія стаўрыдавыя гэта буйныя рыбы, важныя ў прамысловым рыбалоўстве.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі сямейства — уваходзяць у род стаўрыды (Trachurus), які ўключае каля 12 відаў. Аднак пад назвай «Стаўрыда» у продаж паступаюць некаторыя віды з іншых родаў сямейства стаўрыдавых.

Некаторыя віды стаўрыдавых, якія маюць прамысловае значэнне:

Роды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць